Галоўная > Прырода і экалогія > Прэзентацыі і экскурсія на балоце

Прэзентацыі і экскурсія на балоце


2-09-2013, 15:15. размясціў: gazeta

На тэрыторыі турбазы "Актам" з 26 па 28 жніўня праходзіў семінар настаўнікаў з Міёрскага, Шаркаўшчынскага, Кобрынскага і Мастоўскага раёнаў, якія працуюць па праграме "Зялёныя школы" праекта ЕС/ПРААН.

 

Удзельнікі абменьваліся вопытам па інфармацыйна-экалагічнай рабоце з мясцовым насельніцтвам. Настаўнікі-біёлагі з розных школ выступалі з прэзентацыямі пра развіццё экалагічнага руху ў сваіх раёнах.

Цікавымі і карыснымі былі сустрэчы з прадстаўнікамі Нацыянальнага інстытута адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны", сродкаў масавай інфармацыі.

 

Яркія ўражанні пакінула экскурсія на балоце Ельня, якая працягвалася больш за дзве гадзіны і дапамагла пашырыць веды пра асаблівасці гэтай экасістэмы.

Кіраўнік мерапрыемства Ірына Клявец падзякавала ўсім удзельнікам за крэатыўнасць, энтузіязм і супрацоўніцтва.

 

Іна КАСНІКОЎСКАЯ,

метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму.


Вярнуцца назад