Галоўная > Прырода і экалогія > Уладкоўваюць малую радзіму на Міёршчыне

Уладкоўваюць малую радзіму на Міёршчыне


4-11-2019, 09:15. размясціў: gazeta

 Актыўна праходзіць асенняя пасадка дрэў у рамках кампаніі «Уладкуем малую радзіму». Для гэтага выкарыстоўваюцца саджанцы елкі, сасны, клёна, ліпы, бярозы, нават пакуль экзатычнай для нашых мясцін туі. У высакародную справу азелянення пасільны ўклад робяць арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Такія работы праводзіліся ў Міёрах, дзе пасаджана 840 дрэў, у Дзісне – 50, яшчэ 80 размешчана ўздоўж рэспубліканскіх дарог.

На пачатак лістапада пасадзілі 970 сажанцаў, у тым ліку 20 – работнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў скверы па вуліцы Камуністычнай.
Далучайцеся да гэтай важнай і патрэбнай справы!

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ВАЯВОДАЎ, галоўны спецыяліст раённай
інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Вярнуцца назад