Галоўная > Прырода і экалогія > "Рыбалка па правілах" ідзе на Міёршчыне

"Рыбалка па правілах" ідзе на Міёршчыне


16-10-2019, 09:03. размясціў: gazeta

 У кастрычніку – лістападзе на вадаёмах рэспублікі праходзіць прафілактычная акцыя «Рыбалка па правілах».

Работнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з супрацоўнікамі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ўзмоцнена кантралююць захаванне Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Асаблівую ўвагу падчас рэйдаў нададуць выкарыстанню кружак, калабашак, донак, лоўлі рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі, а таксама падтрыманню належнага санітарнага стану рыбалоўных угоддзяў.


У адпаведнасці з Правіламі, вудзіць з прымяненнем прылад аматарскай рыбнай лоўлі з агульнай колькасцю кручкоў 6 – 10 штук на чалавека і на дарожку з суднаў з рухавікамі дазваляецца толькі рыбаловам-членам РДГА «БТПР».
Рыбаловы, якія парушылі Правілы, панясуць адміністрацыйную ці іншую адказнасць.

Фота для ілюстрацыі.
Раённая інспекцыя
аховы жывёльнага і расліннага свету.


Вярнуцца назад