Галоўная > Прырода і экалогія > Адкрыта паляванне на зайцаў і капытных жывёл

Адкрыта паляванне на зайцаў і капытных жывёл


7-10-2019, 08:55. размясціў: gazeta

 Па 2 лістапада ў светлы час сутак дазволена ружэйнае паляванне з падыходу, з дыпламаванымі ганчакамі на зайца-беляка і зайца-русака.

Можна прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі, зараджанымі дробам.


Раённая інспекцыя аховы
жывёльнага і расліннага свету.

Па 31 снежня можна паляваць на лася, дзіка, казулю, аленяў высакароднага і плямістага, лань і муфлона. Спосабы – загонам, з сабакамі ў светлы час сутак, з засады і падыходу на працягу сутак.

Пры здабычы лася, аленяў высакароднага і плямістага, дзіка старэй за два гады дазволена выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тысяч джоўляў і гладкаствольную паляўнічую з патронамі, зараджанымі куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты. На казулю і маладняк дзіка да двух гадоў можна хадзіць з наразной зброяй з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольнай паляўнічай зброяй з патронамі, зараджанымі куляй ці шротам, лукам ці арбалетам.
Пароды паляўнічых сабак вызначаюць карыстальнікі ўгоддзяў.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр АНТОНАЎ,
дзяржінспектар Браслаўскай МРІ.


Вярнуцца назад