Галоўная > Прырода і экалогія > Забаронена лавіць шчупака

Забаронена лавіць шчупака


15-03-2019, 15:48. размясціў: gazeta

 На Віцебшчыне забаронена лавіць шчупака з 9 сакавіка да 25 красавіка. У астатніх абласцях Беларусі — з 1 сакавіка да 15 красавіка.

Перыяд забароны размежаваны толькі ў апошняй рэдакцыі Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, якія ўступілі ў сілу 26.06.2014 года. Прычына ў тым, што на Віцебшчыне пазней тае лёд і паспявае ікра ў шчупака.


У названы перыяд забаронена лавіць гэты від любымі спосабамі і прыладамі без выключэння.
Калі вам вядомы факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, паведамляйце ў Браслаўскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8 (02153) 68 2 75 кругласутачна. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Фота для ілюстрацыі.
Вадзім ЖУРАЎСКІ,
намеснік начальніка
Браслаўскай МРІ АЖ і РС.


Вярнуцца назад