Галоўная > Прырода і экалогія > Папярэдзіць незаконную высечку навагодніх дрэў

Папярэдзіць незаконную высечку навагодніх дрэў


18-12-2018, 16:37. размясціў: gazeta

 Каб папярэдзіць незаконную высечку навагодніх дрэў, з 19 снежня “Дзісенскі лясгас” пераходзіць на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў. Паўсюль арганізуюцца елачныя базары, але знаходзяцца тыя, хто хоча займець прыгажуню 

У лясах выставяць пасты і будуць пастаянна праводзіць рэйды, у тым ліку з прадстаўнікамі Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, Дзяржаўтаінспекцыі. У тых, хто перавозіць елкі, правераць дакументы на іх набыццё.


Не варта спадзявацца, што застанецеся незаўважанымі. Лясныя ўчасткі паблізу населеных пунктаў і хваёвыя маладнякі могуць аказацца пад назіраннем сродкаў фотавідэафіксацыі.


За незаконную высечку дрэў, згодна з арт. 15.22 адміністрацыйнага кодэкса, прадугледжаны

штрафы ад пяці да 50 базавых велічынь (122,5 — 1225 рублёў).

Індывідуальны прадпрымальнік заплаціць ад 20 да 200 БВ (490 — 4900 рублёў).

Юрыдычнай асобе давядзецца выкласці ад 50 да 300 базавых (1225 — 7350 рублёў).


Параўнайце: елка ці сасна вышынёй да аднаго метра каштуе дзевяць рублёў, да двух метраў — 11 рублёў, два-тры метры — 15,50. Навагоднія букеты ад пяці рублёў.


Набыць дрэўцы можна ў лясніцтвах, а таксама ў Міёрах на плошчы Загінуўшых барацьбітоў і ў Дзісне на пляцоўцы па вул. Юбілейнай, 45 (каля будынка “Віцябчанкі”).

Фота для ілюстрацыі.
Адміністрацыя
ДЛГУ “Дзісенскі лясгас”.


Вярнуцца назад