Галоўная > Прырода і экалогія > Граніцы для палявання

Граніцы для палявання


20-12-2017, 16:25. размясціў: gazeta

 У Беларусі актыўна развіваецца трафейнае паляванне, у тым ліку з удзелам замежных аматараў пастраляць. Але каб вывезці здабычу, павінен быць аформлены трафейны ліст (сертыфікат паляўнічага трафея). 

Яго выдае карыстальнік паляўнічых угоддзяў па форме, устаноўленай Міністэрствам лясной гаспадаркі. Яшчэ неабходны ветэрынарны сертыфікат (пасведчанне). А для вывазу прадукцыі палявання ў выніку здабычы паляўнічых відаў жывёлы, гандаль якімі рэгулюецца міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, — таксама дакументы, што прадугледжаны гэтымі міжнароднымі дагаворамі.
***
У Віцебскай вобласці ўдакладнены граніцы забароненых для палявання зон. Гэта ваколіцы вялікіх населеных пунктаў — Віцебска, усіх раённых цэнтраў, а таксама Наваполацка, Новалукомля, Дзісны і пасёлкаў Бягомль, Багушэўск, Сураж. Падрабязнае апісанне граніц забароненых зон утрымліваецца ў рашэнні аблвыканкама №678 од 30.10.2017 "Аб забароненых для палявання зонах". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале і ўступіў у сілу 16 лістапада 2017 года.

Фота для ілюстрацыі.
В. ЯГОРАНКАЎ, старшы дзяржінспектар

Браслаўскай міжрайінспекцыі.


Вярнуцца назад