Авторизация
 

Добраўпарадкаванне пачалося з Цвеціна

Благоустройство началось с ЦветиноДобраўпарадкаванне населеных пунктаў Завуццеўскага сельсавета пачалося сёлета ў Цвеціна. Тут саджалі дрэвы. Арганізатар і натхняльнік акцыі — старэйшына Віктар Філіповіч.

 

Ідэю падтрымалі супрацоўнікі Цвецін-скага сельскага Дома культуры, УП "Цітова", а таксама мясцовыя жыхары. Талакой пасадзілі больш за 300 бяроз, елак, ліпак, дубкоў, туй і дрэў іншых парод. Пасадачным матэрыялам забяспечылі культработнікі і асабіста Зінаіда Кадушка, кіраўнік Дзісенскага лясгаса Ігар Бачарэнка, ляснічыя Дзісенскага і Лужкоўскага лясніцтваў. Таксама дзякуй усім, хто не застаўся раўнадушным. 

 

Благоустройство началось с ЦветиноАднак гэта толькі пачатак вялікай работы, у якой на працягу года паўдзельнічаюць усе арганізацыі, установы, а таксама насельніцтва. У лютым на сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама зацверджаны комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі раёна на 2017 год. Адпаведна ім на тэрыторыі Завуццеўскага сельсавета неабходна адрамантаваць дарогі, паклапаціцца пра месцы воінскіх пахаванняў і абеліскі, пашырыць геаграфію населеных пунктаў, дзе бытавыя адходы вывозяцца цэнтралізавана спецыялізаванай арганізацыяй, выдаліць аварыйныя дрэвы і многае іншае. Ужо ў красавіку рэйдавая група сельсавета і землеўпарадкавальнай службы раёна праверыла, ці выкарыстоўваюцца па прызначэнні зямельныя ўчасткі і ў якім стане прыдамавыя тэрыторыі грамадзян. У выніку выдадзена 31 папярэджанне і 4 прадпісанні па навядзенні парадку.


Варта адзначыць, што работа, накіраваная на добраўпарадкаванне — гэта плён мясцовых арганізацый, устаноў, а таксама жыхароў населеных пунктаў. Ёсць спадзяванне, што кожны чалавек не толькі ў нашым сельсавеце, але і ва ўсім раёне пастараецца, каб родная Міёршчына стала яшчэ прыгажэй і ўтульней.


Яўген БАРАН,

старшыня Завуццеўскага

сельсавета.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта