Авторизация
 

Чарамша або мядзведжая цыбуля — скарбніца вітамінаў

Черемша или медвежий лук — кладезь витаминовЧарамша або мядзведжая цыбуля — расліна дзіўная, яна адраджаецца пасля сыходу снега адной з першых і з'яўляецца каштоўнай скарбніцай вітамінаў.

 

Гэтай шматгадовай травяністай расліне роду цыбулі можна прысвячаць оды ці паэмы. Так, яна ўтрымлівае шмат аскарбінавай кіслаты, бялку, фруктозы, мінеральных соляў, фітанцыдаў, караціну і іншага. Павышае апетыт, узмацняе маторную функцыю кішэчніка, валодае бактэрыцыднымі, супрацьглістнымі і фунгіцыднымі якасцямі. Здаўна выкарыстоўвалася ў якасці зёлкі за супрацьсклератычныя ўласцівасці, здольнасць выводзіць халестэрын з крыві, стымуляваць сардэчную дзейнасць, памяншаць крывяны ціск, нармалізаваць абмен рэчываў, змагацца з заразнымі хваробамі. Усе карысныя якасці нават пералічыць цяжка.


У ежу выкарыстоўваюць сцябло, лісце і цыбуліну расліны, якія збіраюць вясной, да цвіцення, у свежым выглядзе на салату, у супы, нават пірагі. Траву квасяць, соляць і марынуюць. Можна з'есці проста з хлебам і соллю.


Толькі карысныя якасці чарамшы з'яўляюцца таксама прычынай яе вынішчэння. Не выпадкова расліна занесена ў Чырвоныя кнігі не толькі Беларусі, але суседніх краін. Па-першае, мясцін, дзе можа расці мядзведжая цыбуля, не так шмат. Гэта вільготныя цяністыя лясы паблізу рэк, верхавыя балоты. Па-другое, чарамшу збіраюць па-варварску, з цыбулінамі, потым пасадкі могуць не аднавіцца. Нарэшце, хаця расліны свежымі доўга не захоўваюцца, іх выносяць мяшкамі, а гэта ўжо не для рацыянальнага ўласнага спажывання, а для продажу. У выніку прырода бяднее.


Такая праблема не мі-нае і наша Яльнянскае балота, дзе таксама ёсць прыродныя плантацыі чарамшы. Хадакі з мяшкамі на ім ужо прыкмечаны. Такіх "аматараў" прыроды хачу папярэдзіць: яны займаюцца супрацьпраўнай дзейнасцю, якая караецца вялікімі штрафамі — ад 20 да 50 базавых велічынь. На тэрыторыі заказніка іх мае права накладваць адміністрацыя прыродаахоўнай установы. Іншыя прыродаахоўныя органы будуць спыняць рэалізацыю чырвонакніжных дзікарастучых раслін на рынках і ў іншых месцах.


Улічвайце, вітамінная салата з дзікарастучай мядзведжай цыбулі можа стаць па-сапраўднаму залатой! Між тым, яе можна мець толькі за кошт уласнага старання: чарамшу вырошчваюць як культурную расліну, размнажаюць цыбулінкамі, сеюць насеннем, якое проста купіць у адкрытым гандлі. Невялікая градка ў агародзе задаволіць вашу сям'ю першымі веснавымі вітамінамі.


Іван БАРОК, дырэктар дзяржаўнай

прыродаахоўнай установы "Ельня".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта