Авторизация
 

Міжнародныя рыбалоўныя спаборніцтвы на Міёршчыне

Международные рыболовные соревнования на МиорщинеЗ пятніцы 17 лютага да змяркання ў нядзелю 19-га на базе адпачынку "Актам" развіваўся блакітны сцяг з эмблемай беларускага таварыства інвалідаў па слыху. Грамадскае аб'яднанне праводзіла на Міёршчыне чарговы, другі па ліку міжнародны турнір па лоўлі рыбы на лёдзе.

 

Арганізатар Віталь ПЛАЎСКІ з Гродна патлумачыў:
—Першыя такія спаборніцтвы з удзелам каманд Расіі, Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і нават Казахстана прайшлі летась у Санкт-Пецярбурзе. Яны так спадабаліся ўдзельнікам, што было вырашана арганізоўваць іх рэгулярна. Тады адразу эстафету ад расіян прынялі мы, беларусы. І вось сёлета ў "Актаме" сабраліся прадстаўнікі гэтых краін, а з Расіі нават дзве каманды з Санкт-Пецярбурга і Выбарга, усяго 50 чалавек.


Международные рыболовные соревнования на Миорщине—Чаму менавіта на Міёршчыне?
—Месца для спаборніцтваў шукалі найперш на Гродзеншчыне. Але свабодная база адпачынку побач з вялікім вадаёмам, якая можа размясціць адразу паўсотні чалавек, знайшлася толькі на Міёршчыне. Канечне, пэўную ролю ў пошуках адыграла і тое, што мая жонка родам з Чапукоў, ведала, што падказаць.


Гэтая размова адбылася на лёдзе возера Важа ў суботу, неўзабаве пасля 9 гадзін раніцы. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў аказаліся надта дысцыплінаванымі і дакладна ў вызначаны час ужо сядзелі ля прасвідраваных лунак. З вечара праведзена жэрабя: усіх рыбаловаў падзялілі на дзве групы, адна размясцілася паблізу "Актама", другая — крыху воддаль. Яшчэ вызначыліся, што ў першы дзень адбудуцца спаборніцтвы па лоўлі на мармышку, а ў другі — на блясну, больш рэдкі спосаб лоўлі зімой.


Международные рыболовные соревнования на МиорщинеВіталь Пятровіч расказаў і пра іншыя асаблівасці спаборніцтваў. Так, яны заснаваны на энтузіязме ўдзельнікаў, ніхто іх не фінансуе. Арганізатар удзячны гродзенскім магазінам, якія гандлююць прыладамі рыбнай лоўлі, за прадастаўленыя ўзнагароды — кубкі, медалі, падарункі і сувеніры.
Прызнаюся, сам не рыбак, таму мне, нават не дылетанту, асабліва цікава было назіраць, як удзельнікі спаборніцтваў выбіраюць ці мяняюць месца і рыхтуюцца да лоўлі, як людзі з розных краін перагаворваюцца жэстамі і разумеюць адзін другога. Як імкліва свідруюць лункі ў лёдзе таўшчынёй не менш за паўметра, падкормліваюць рыбу кожны толькі "сваёй", відаць, "сакрэтнай" прынадай. І цярпліва чакаюць клёву. Распытваць, хто адкуль прыехаў "на пальцах" не ўмею, таму арыентаваўся на нацыянальны сцяжок ля прыстанішча, надпіс на вязаных шапачках удзельнікаў.


Международные рыболовные соревнования на МиорщинеВось і першыя рыбіны, некаторыя даволі вялікія. Дарэчы, іх спачатку злавілі члены групы, і менавіта літоўцы, якія адышліся далей ад "Актама". У "бліжэйшых" пачатак аказаўся не такім удачлівым. Прадстаўнік казахскай каманды выказаў думку, што справа ў глыбіні вадаёма (пад яго лункай была тоўшча вады ў пяць метраў), таму, мабыць, і не клявала. Ад аматараў зімовай рыбалкі даво-дзілася раней чуць: калі надвор'е спрыяльнае для чалавека, рыба не бярэцца. У гэты суботні дзень каля нуля, цёпла, хаця і пахмурна.


Нарэшце вынік першага дня спаборніцтваў. Самым удачлівым аказаўся Венас Карнекас з Літвы з уловам у 1 кілаграм 300 грамаў. На 200 грамаў адстаў ад земляка Вітаўтас Кузніс. Трэці — Міхаіл Гапінёнак з Санкт-Пецярбурга—1050 грамаў.
На блясну адрозненні ў здабычы рыбаловаў больш адчувальныя. Найлепшы спрыт праявіў Андрэй Акрушка з Выбарга, яго ўлоў 1 кілаграм 350 грамаў за пяць гадзін. Дасягненне Андраса Журакоўскага з Латвіі больш сціплае — толькі 400 грамаў, але і гэтага аказалася дастаткова для другога месца. На трэцім пецярбуржац Іван Капытаў з уловам у 370 грамаў.


Яшчэ напачатку спаборніцтваў пацікавіўся ў Віталя Плаўскага, за чым жа едуць аматары падлёднай лоўлі: за рыбай ці задавальненнем.Менавіта за другім. Пераканаўся ў тым, калі пабачыў усплеск эмоцый пры ўзнагароджанні. Дарэчы, здалося, што медалёў для ўдзельнікаў турніру падрыхтавана, бадай, не менш, чым вылаўленай імі рыбы. Некаторыя вызначыліся ў некалькіх намінацыях і атрымалі нават па тры медалі. Яшчэ ўдачлівым рыбаловам уручылі скрынку для зімовай лоўлі, два буры, некалькі зімовых вуд розных мадэляў, наборы лесак і штучных прынад і іншыя рэчы для падлёднай лоўлі. Ніхто не вяртаўся дадому без беларускіх сувеніраў. Сярод іх не хапала вырабаў з нашай міёрскай сімволікай.
У камандным заліку ў лоўлі на мармышку першае-другое месцы занялі расіяне, трэцяе падзялілі беларусы і літоўцы. З блясной выдзеліліся латышы і зноў дзве каманды расіян. Яны і павезлі дадому самы вялікі і прыгожы кубак.


Международные рыболовные соревнования на МиорщинеЗаключны акорд—уручэнне сувеніраў камандамі гасцей гаспадарам-беларусам і ўрачыстая перадача турнірнай эстафеты капітану эстонцаў, ім быць гаспадарамі спаборніцтваў у 2018-ым.

 

Арганізатар мерапрыемства Віталь Пятровіч Плаўскі выказвае ўдзячнасць кіраўніцтву і работнікам базы адпачынку "Актам" за гасціннасць і стварэнне належных умоў для правядзення міжнароднага турніру.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 880
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 664
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 639
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта