Авторизация
 

Рыбалоўны конкурс "Лепшае фота з трафеем" на Міёршчыне завершаны

Рыболовный конкурс "Лучшее фото с трофеем" на Миорщине завершёнУ сацыяльнай сетцы "Вконтакте" дзейнічае група "Природа, Отдых в Миорах, Рыбалка!!!" Яе адміністратар Аляксандр Рынкевіч з 4 снежня па 4 лютага праводзіў конкурс "Лепшае фота з трафеем" для рыбаловаў-аматараў зімовай рыбалкі Міёршчыны. Здабытчык з рыбай на фоне зімовага азёрнага пейзажу—асноўны сюжэт, толькі трафеі па памерах розныя. Здымкі і зараз можна паглядзець на сцяне групы https://vk.com/club58330874. Кадры пераможцаў і тыя, што высока ацэнены журы, да вашай увагі.

 

Конкурс карыстаўся попытам: фота з трафеямі размясціў у групе 21 удзельнік, у тым ліку не толькі мясцовыя рыбакі, а нават са сталіцы і з суседняга Браслаўскага раёна. Выбіраць пераможцаў арганізатару дапамагаў калектыў райгазеты. Паколькі цікавых здымкаў нямала, вылучылі некалькі намінацый.


"Прыз сімпатыі журы" заваяваў Уладзімір Чарневіч. Адлюстраваны пазітыў крануў і ўдзельнікаў групы. Дзмітрый Мядзелец лепшы ў намінацыі "Арыгінальнасць фотасюжэта"—на яго здымку яркі акунёк. Пераможцам прызнаны Аляксандр Пятроў з трыма важкімі шчупакамі, у яго "Лепшае фота з трафеем"! Цяпер падрабязней пра кожнага намінанта.


Рыболовный конкурс "Лучшее фото с трофеем" на Миорщине завершён"Прыз сімпатыі журы"
Уладзімір Чарневіч рыбачыць з малых гадоў. Уловы былі розныя, а на фота ён са шчупаком на 2 кілаграмы 300 грамаў на Орцаўскім возеры. Прыахвочваў да рыбалоўства і сына з дачкой. Дзіяна спачатку ездзіла, але пасля зразумела: рыбалка не яе стыхія, а сына Уладзіміра хобі завабіла. Адзіная перашкода, на працу трэба штодзень, таму з татам не заўсёды атрымліваецца паехаць на возера. Дарэчы Уладзімір таксама ўдзельнічаў у конкурсе з важкім трафеем—у кожнай руцэ па шчупаку.


Уладзімір старэйшы працуе ва-дзіцелем у Міёрскім філіяле Полацкага малочнага камбіната. Водпуск бярэ заўсёды зімой, каб штодзень ездзіць на рыбалку. Па жыцці гэта пазітыўны чалавек і апантаны рыбак. Вудзіць на Браслаўскіх азёрах, нават бываў на вадаёмах Расіі, але найбольш блізкія свае—Важа, Дзе-дзінскае і Орцаўскае. Уладзімір заўсёды сам апрацоўвае здабытую рыбу, смажыць яе, варыць юшку.


Рыболовный конкурс "Лучшее фото с трофеем" на Миорщине завершён"Арыгінальнасць фотасюжэта"
У гэтай намінацыі перамог Дзмітрый Мядзелец з Мікалаёва. На яго здымку—яркі акунь, акрамя таго ў групе можна паглядзець яго відэаролікі падводнай здымкі. Зараз хлопец—студэнт Полацкага дзяржуніверсітэта, вучыцца на інжынера-электрыка, а вудзіць пачаў з пяці год. Да зімовай рыбалкі прызвычаіўся шэсць год таму. Пазней набыў відэакамеру, каб здымаць падводны свет, тады асабліва палюбіў падлёдную лоўлю. "Цікава назіраць за рыбай, якую тыдзень таму лавіў на адным і тым жа вадаёме, а пазней яе як быццам там і няма. Аднак камера паказвае іншае—менш яе там не стала, проста не хоча лавіцца ў той дзень, чым яе не прываблівай!"—расказвае хлопец.


Найбольшы трафей Дзмітрыя—шчупак на 4 кілаграмы і 620 грамаў, вылавіў яго з роднай рэчкі Дзісёнкі, а сёлетняй зімой пашанцавала на падлешчыка ў 850 грамаў на возеры Дрывяты. З разнавіднасці рыбы найбольш сімпатызуе шчупаку, бо касцей у ім менш. Улоў звычайна апрацоўвае сам і на сушку адпраўляе, а калі прыгатаваць трэба рыбную страву, то кулінарыць матуля.


Рыболовный конкурс "Лучшее фото с трофеем" на Миорщине завершён"Лепшае фота з трафеем"
Напэўна, спецыяльна для конкурсу клюнуў на жэрліцу ў Аляксандра Пятрова шчупак на пяць з паловай кілаграмаў! Рыбак ён таксама з дзяцінства, а прызвычаіў да хобі тата з 10 год. Умовы пражывання ў Міёрках-2 таму садзейнічалі—да возера рукой падаць. Аляксандр лічыць сябе азартным рыбаком, улетку цягае рыбу на донку, а зімой на жэрліцы. Перавагу аддае мясцовым вадаёмам, яго можна сустрэць на Янове і Асінаўцы. З ўсяго віду "рыбы" выбірае карася і шчупака. Смажыць звычайна маці, а ён марынуе і запякае на вогнішчы—гэта яго любімая страва.


Арганізатар конкурсу Аляксандр Рынкевіч на днях узнагародзіў пераможцаў рознымі рыбалоўнымі снасцямі і прыладамі. Высока ацэнены таксама наступныя ўдзельнікі конкурсу: Наталля Бурэль з Браслава—адзіная жанчына-рыбачка, са сталіцы—Дзяніс Рагоўскі, з Міёршчыны—Ігар Гаўрыловіч, Міхаіл Матэленак, Віктар Арлюкевіч, Руслан Валеўка і Уладзімір Чарневіч.


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота з групы "Природа, Отдых в Миорах, Рыбалка!!!" "Вконтакте"

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 398
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 554
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта