Авторизация
 

Трымаць сітуацыю пад кантролем на Міёршчыне

Держать ситуацию под контролем на МиорщинеВясна не за гарамі. Пералётныя птушкі вернуцца з цёплых краін. Актывізуецца прыватны гандаль цыплятамі і курамі. І хаця ў Беларусі эпідэмічная абстаноўка  стабільная, недаацэньваць рэальную пагрозу смяротна небяспечнага віруса Н5N8 нельга. 

 

На мінулым тыдні ў райвыканкаме сабраўся аператыўны штаб на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Кузняцовым. Акрамя раённай ветэрынарнай станцыі на абарону тэрыторыі раёна супраць птушынага грыпу закліканы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, аддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, мясцовыя саветы, рэдакцыя. 

 

Нагоды для панікі няма, трэба і надалей працягваць прафілактыку, каб падвор'і не пуставалі і людзі не хварэлі. Клопат пра гэта асабіста кожнага з нас. Курэй, гусей, вутак трэба ўтрымліваць толькі ў закрытых памяшканнях, дзе забяспечваць дастатковую вентыляцыю і асветленасць, праводзіць своечасовую ачыстку і дэзінфекцыю. Выгульваць забаронена, каб не дапускаць кантакту з дзікімі і сінантропнымі (галубамі) птушкамі. Нельга паіць вадой з сажалак, азёр і іншых натуральных вадаёмаў. У выпадку, калі заўважаюцца пэўныя адхіленні ў здароўі падапечных, неадкладна трэба звяртацца да ветспецыялістаў.


Набываць для ўласнай гадоўлі птушак не забаронена. У раёне па-ранейшаму рэалізацыяй будуць займацца прыезджыя прадпрымальнікі пры наяўнасці неабходных для гэтага дакументаў. Ім дазволена гандляваць толькі ў райцэнтры і Дзісне на рынках у спецыяльна адведзеных месцах. Выдзелены два дні: серада і субота. Дастаўка адсочваецца, арганізоўваецца ветэрынарны, эпідэмічны, праваахоўны кантроль.

 

Фота для ілюстрацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта