Авторизация
 

"Лёгкія" Міёршчыны — яе балоты

"Лёгкие" Миорщины —  её болотаДля беларусаў балота—гэта нешта звычайнае, усюдыіснае. І не дзіва, пад дрыгвой ды тарфянікамі ў нас каля 10% тэрыторыі, больш нідзе няма так шмат. І самі беларусы ўспрымаюцца як людзі на балоце. Што не выклікае ніякіх пярэчанняў у насельніцтва.

 

Толькі на першы погляд балоты здаюцца аднолькавымі, кожнае мае свае асаблівасці. Не выпадкова сайт "Дзікая прырода Беларусі" вызначыў дзесяць самых адметных. Цікава, што ў гэтым пераліку два балотныя масівы знаходзяцца на нашай Міёршчыне.


Першым сярод іх названа Ельня. Яна самая вялікая сярод верхавых балот Беларусі і займае пятае месца ў Еўропе. Здаўна людзі імкнуліся выкарыстаць магчымасці і багацці тутэйшых мясцін у сваіх інтарэсах. Найперш вялі збор ягад—журавін, брусніц, буякоў і чарніц. Выкарыстоўвалі вялікія прасцягі для палявання, шматлікія вадаёмы—для рыбнай лоўлі. На патрэбы гаспадаракі ішла драўніна з ускраін. Сфагнавы мох шырока прымяняўся ў будаўніцтве. Там-сям пачалі распрацоўку тарфяных радовішчаў спачатку на паліва, затым больш шырока—на арганічнае ўгнаенне для палёў.


Цікавы лёс гэтых мясцін. Спачатку паімкнуліся выкарыстаць рачулкі для будаўніцтва млыноў. З гэтай мэтай пачалі пракладваць каналы. Мэтанакіраванае асушэнне тут разгарнулі "яшчэ за польскім часам", калі не раней, і закончыць павінны былі пры савецкай уладзе. Але палічылі больш перспектыўным стварыць заказнік, які паступова набыў статус рэспубліканскага. Вялікім пажарам супрацьпаставілі абвадненне, энтузіясты пачалі ўзводзіць плаціны не толькі на перыферыі і не з адных толькі мясцовых матэрыялаў. На балота прыйшоў спецыяльны пластык. У выніку ўзровень грунтовых вод павысіўся, паступова пачала аднаўляцца біяразнастайнасць.


Наша Ельня—адно з апошніх месц у краіне, дзе гняздуецца чарнаваллёвая гагара і белая курапатка. Дзякуючы экалагічнаму фестывалю ўсё большую папулярнасць набывае назіранне за вялікімі чародамі пералётных жураўлёў.
Паназіраць за тутэйшай біяразнастайнасцю ў любую пару года дазваляе 1,5-кіламятровая экалагічная сцежка.


Пакуль не такім вядомым для аматараў прыроды з'яўляецца балота Жада, да яго і дабірацца больш складана. Відаць, пэўную папулярнасць яму надаў канфлікт паміж эколагамі і гаспадарнікамі. Першыя прапагандавалі мясцовую біяразнастайнасць, другія пачалі распрацоўку тарфянога радовішча для патрэб сельскай гаспадаркі. Напал ва ўзаемаадносінах патух, як не стала магчымасці вывозіць тарфакрошку на палі. Кампрамісам стала аб'яўленне некранутай часткі балота рэспубліканскім заказнікам. Увогуле, такая палавінчатая сітуацыя ў Беларусі характэрна не толькі для балота Жада.
А нам толькі застаецца ганарыцца, што багатыя на такія ўнікальныя мясціны. І імкнуцца выкарыстаць іх для захавання некранутых куточкаў прыроды і атрымання карысці ад развіцця экатурызму.

 

На здымку Ельня.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта