Авторизация
 

Лавіся вялікая і малаяБагатая азёрамі Міёршчына вабіць да сябе аматараў рыбнай лоўлі, якія нават са сталіцы імчаць сюды. Але здалёку прыязджаюць у асноўным летам. Ставяць палаткі і праводзяць на берагах вадаёмаў з вудамі ўсе выхадныя. А вось зімой на іх “гаспадарыць” мясцовае насельніцтва.
Шматлюдна на возеры і ў райцэнтры, асабліва, падчас адлігі, калі лепшы клёў. Але ёсць катэгорыя рыбаловаў, якія ў любое надвор’е сядзяць ля палонак. І хаця мяцеліца круціць і мароз кусаецца, нерухома застываюць яны на ільду. Сярод такіх і міярчанін Генадзь Пятровіч Сушко.
Яго амаль штодзённа можна ўбачыць на мясцовым возеры з зімовай вудай, у цёплым абмундзіраванні. І хаця рукі і твар чырванеюць ад сцюжы, гэта не палохае. Галоўнае, кажа, каб за пазуху холад не прабраўся, ды ногі не замерзлі, а таму апранаецца цёпла, а паверх вопраткі заўсёды накідвае непрадзімаемы плашч хімаховы.

— На Міёрскім возеры трапляе на кручок ў асноўным дробязь, але і яна — важны ўлоў. Такую рыбку выкарыстоўваю ў якасці жыўца для лоўлі шчупакоў, за якімі з сынам Аляксандрам едзем на выхадныя дні на больш аддаленыя азёры — Сілава, Шчоўна, Абстэрна, — расказвае Генадзь Пятровіч. — З маленства з вудай не расстаюся. Ведаю ўсе вадаёмы раёна, дзе якая рыба лепш ловіцца. Ужо 17 гадоў як на пенсіі ( раней працаваў ў міліцыі — 27 гадоў стажу), ёсць цяпер шмат вольнага часу, значную частку якога праводжу за гэтым любімым заняткам.

Самы вялікі зімовы ўлоў рыбака — шчупак вагой 7кілаграмаў 200 грамаў. Выцягнуў яго з пад лёду 21 студзеня 2008 года пад вечар, у 16 гадзін 30 хвілін (вось такая рыбацкая дакладнасць!).

Кажа Г. П. Сушко, што сядзець ля лункі ў пастаянным чаканні і з заміраннем сэрца адчуваць як раптоўна нацягваецца жылка пад напорам рыбы, а затым удалая падсечка робіць яе кіруемай і паслухмянай, — гэта прыемнае хваляванне, выкід адрэналіну.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта