Авторизация
 

Супрацоўнікі Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пастаянна праводзяць рэйды сумесна з работнікамі міліцыі, пракуратуры, структурных падраздзяленняў мінлясгасу, мінпрыроды, арандатарамі рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў і інш. У 2010 годзе выяўлена 289 парушэнняў, з іх 147 — правілаў рыбалоўства, 26 — палявання, 60 — па лесакарыстанню, 56 — іншых. Да ліку найбольш шматлікіх адносяцца выпадкі браканьерства сярод рыбаловаў, якія карыстаюцца забароненымі прыладамі лоўлі—сеткамі, броднямі, крыгамі і г. д. Актыўнае правядзенне масава-растлумачальнай і прафілактычнай работы дае станоўчыя вынікі, назіраецца пастаянная тэндэнцыя да зніжэння колькасці парушэнняў з прымяненнем незаконных прылад лоўлі (сетак). Так, калі ў 2006 годзе пры затрыманні адабрана 1070 сетак на 50,6 кіламетра, а ў 2007 — 734 (44,6 км), 2008 — 548 (36 км), 2009 — 437 (23), то ўжо ў 2010 годзе — усяго 158 (8,17 км).

Вядома, работу інспекцыі нельга ацэньваць працягласцю адабраных браканьерскіх сетак і колькасцю асоб, прыцягнутых да адказнасці. Самае галоўнае, што ў свядомасці людзей павінны наступіць станоўчыя перамены, каб яны змаглі асэнсаваць неабходнасць адносіцца да прыроды і яе багаццяў беражліва. Трэба падумаць пра нашых нашчадкаў.

А. ХАМЁНАК,
дзяржінспектар Полацкай
міжраённай інспекцыі
аховы расліннага і жывёльнага свету.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта