У сацыяльнай сетцы "Вконтакте" дзейнічае група "Природа, Отдых в Миорах, Рыбалка!!!" У ёй аб'яўлены конкурс "Лепшае фота з трафеем" для рыбаловаў-аматараў зімовай лоўлі. Праходзіць ён са снежня да 4 лютага. Сутнасць у тым, каб зроблены на Міёршчыне на рыбалцы здымак з трафеем размясціць на сцяне групы https://vk.com/club58330874. Пераможцу чакае прыз! Калі ласка, выбірайце прыгожыя ракурсы, фон і "ні хваста, ні лускі" вам, дарагія сябры! Першыя ўдзельнікі конкурсу (на здымку) Уладзімір Рынкевіч і Мікалай Кукуць са шчупаком.