Авторизация
 

Бабёр на Міёршчыне шкодзіць!

+
Бобр на Миорщине вредит!Яшчэ нядаўна ледзь не ўсю Беларусь трымалі ў напружанні дзікі: рэгулярна знішчалі пэўную частку ўраджаю на прыватных агародах і палетках сельгаспрадпрыемстваў, размешчаных паблізу лясоў. Цяпер грамадскімі раздражняльнікамі сталі бабры, яны зараз актыўна прасоўваць сваю дзейнасць у населеныя пункты. Рыюць норы і па берагах Мерыцы ў райцэнтры.
 
Што рабіць, калі няпрошаныя грызуны пачалі прыносіць вам дадатковыя клопаты? Адказ на гэтае пытанне дае газета "СБ. Беларусь сегодня" ў нумары за 4 лістапада: трэба падаць заяву аб адлове баброў у райвыканкам, пры раённым выканаўчым камітэце дзейнічаюць спецыяльныя камісіі, якія выязджаюць на месца, абследуюць, робяць заключэнне, вызначаюць арганізацыю—выканаўцу адлову. Потым увесь пакет дакументаў накіроўваецца ў Мінпрыроды для прыняцця рашэння. 

І тут жа каментарый Аляксандра Гіраева, начальніка аддзела кіравання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды: "На гэты конт ёсць зацверджаныя ўказы і пастановы, імі і трэба кіравацца. Схема даўно адпрацавана. Яна простая і даступная. Штогод мы выдаем больш за дзясятак дазволаў на адлоў баброў у населеных пунктах у межах населеных пунктаў. Прычым робіцца гэта аператыўна".
З аднаго боку—аптымістычна, выйсце ёсць. А з другога, як не пагадзіцца з вывадам журналіста, што гэта занадта клопатна і не гарантуе вырашэння праблемы. І сапраўды, каб выселіць бабра, які ўзяўся шкодзіць у населеным пункце, трэба сабраць пакет дакументаў для райвыканкама, дайсці да міністэрства. А там даюць толькі з дзясятак дазволаў у год  па рэспубліцы! Пра аператыўнасць у такім выпадку чамусьці нават гаварыць не хочацца.
І параўнайце: у адносінах чалавека падобнае пытанне як правіла вырашаецца на ўзроўні раёна.
 
Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 239
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта