Авторизация
 

Міні-дэндрарыі ля лясніцтваў Міёршчыны

+
Мини-дендрарий около  лесничеств МиорщиныЛя лясніцтваў раёна паступова ствараюцца цікавыя куточкі супольнасцяў мясцовых і экзатычных дрэў і кустоў, злучаных дарожкамі, аздобленых альтанкамі, дэкаратыўнымі вадаёмамі, альпійскімі горкамі і рознымі іншымі малымі архітэктурнымі формамі.
 
Тут самім цікава адпачыць, яркімі кветкамі і лістотай яны прыцягваюць увагу наведвальнікаў, аматараў сфатаграфавацца на экзатычным фоне. Зразумела, размова ідзе пра так называемыя мінідэндрапаркі.

Яркай афарбоўкай прыцягваюць увагу насаджэнні ля Язненскага лясніцтва. Ляснічы Андрэй Шчарбіцкі апавядае:
—Ствараць наш мінідэндрапарк пачаў мой папярэднік, ляснічы Аляксандр Альхімовіч у 2010 годзе. Пад яго кіраўніцтвам  прывезены і пасаджаны першыя самшыт вечназялёны, туя калонападобная, не надта рэдкі, але прыгожы каштан конскі. Па перыметру ўчастка ў 0,2 гектара выстраіліся серабрыстыя клёны. Не садзілі, але акультурылі лясную яблыню, яна нават дае ўраджай. Побач—ядлэнец, казацкі і звычайны, ёлкі—блакітная і еўрапейская.

Мини-дендрарий около  лесничеств МиорщиныПазней з'явіліся спірэі, барбарыс, гартэнзія, чырвоныя парэчкі, шыпшына, ляшчына, іншыя пладовыя і дэкаратыўныя кусты, фарліцыя, вярба—чырвоная і плакучая… Раней рэдкія расліны завозілі з пітомніка Глыбоцкага доследнага лясгаса, зараз і пры нашым Дзісен-скім лясгасе створана цяпліца для так называемага зялёнага чаранкавання, адкуль можна атрымаць самшыт, кіпарыс, фарзіцыю, туі—калонападобную і шаравую.

Увогуле за мінулы час набралася 35 відаў дрэў і кустоў агульнай колькасцю больш за 70. 
Такая прыгажосць каштуе нядорага, патрабуе не надта вялікіх намаганняў і працы, але хутка разрастаецца і радуе вока, асабліва калі суседнічае з элементамі паркавага аздаблення. У нас гэтым у асноўным займаліся мясцовыя леснікі Пётр Пад'ельскі і Міхаіл Лушчык, прыбіральшчыца Вольга Шчарбіцкая. Нам самім тут цяпер прыемна адпачыць і людзям цікава наведацца. Больш таго, гэта прыклад вяскоўцам як стварыць прыгожы прыродны куточак ля ўласнага дома, на тэрыторыі сядзібы.

Першыя парасткі калонападобнай і шарападобнай туі, ядленцу казацкага, спірэі, самшыту мы прывезлі з Мінска ў 2010 годзе,—апавядае ляснічы Перабродскага лясніцтва Васіль Мікалаевіч Сямчонак.—Пасадкай іх займаліся пераважна леснікі Васіль Фёдараў і Васіль  Нікіцін. З навакольных лясоў прывезлі кусты крушыны ломкай і каліны, у пітомніках і на вясковых падвор'ях выявілі барбарыс, шыпшыну і ружы, бэз і акацыю… Цяпер у нас 37 відаў раслін на 10 сотках. Ім ужо стала цесна, пашыраем насаджэнні за адміністрацыйны будынак лясніцтва. 
За мінулы час туі ўзняліся ўгору, між імі разбілі кветнікі—прыгажосць, якая падабаецца самім і суседзям, наведвальнікам. Ёй варта займацца.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
На летнім здымку—міні-дэндрарый ва Узмёнах.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 898
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 666
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта