Заключены договоры аренды на озеро Сито, участка реки Друйка

Заключены договоры аренды на озеро Сито, участка реки ДруйкаНа падставе рашэння аблвыканкама 1 жніўня гэтага года заключаны дагаворы арэнды рыбалоўных угоддзяў з ПУП "Лідзія-Тур" на возера Сіта, участка ракі Друйка ад аўтамабільнага моста ля вёскі Гавейкі ўніз па цячэнні да плаціны Друйскай ГЭС, участка Дзвіны працягласцю 10 км у Браслаўскім раёне. Напрамак вядзення рыбалоўнай гаспадаркі на названых вадаёмах— прамысловае рыбалоўства і арганізацыя платнай аматарскай рыбнай лоўлі.
 
Як гэта скажацца на аматарскай рыбнай лоўлі? У першую чаргу гэтыя вадаёмы выпадаюць з фонду запасу рыбных угоддзяў, а значыць, члены РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" на іх ловяць рыбу на агульных падставах, з выкарыстаннем прылад лоўлі з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук. Падводнае паляванне і лоўля на дарожку з лодак з маторамі цяпер тут забаронены.
Зараз аматарская лоўля рыбы на возеры Сіта, участку ракі Друйка ад моста ля вёскі Гавейкі ўніз па цячэнні да плаціны ГЭС і 10-кіламетровым працягу Дзвіны ў Браслаўскім раёне з выкарыстаннем прылад, на якіх не больш за 5 кручкоў, праводзіцца бясплатна, бо арандатары не стварылі спрыяльныя ўмовы для такой лоўлі і спаганяць плату з рыбаловаў-аматараў не маюць права.
Рэалізацыю пуцёвак на платную аматарскую рыбную лоўлю арандатары рыбалоўных угоддзяў змогуць пачаць пасля выканання абавязацельстваў па стварэнні спрыяльных умоў для аматарскага рыбалоўства.

Фота для ілюстрацыі.
В. ЖУРАЎСКІ, нам. начальніка 
Браслаўскай міжрайінспекцыі.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.