Авторизация
 

На дзіку ехаць нязручна

+
На кабане ехать неудобноПаляванне на дзіка практычна закончылася. Мы, двое загоншчыкаў, знаходзячыся метраў за пяць адзін ад другога, набліжаліся да стралковай лініі і гучна дзяліліся ўражаннямі. Нам заставалася прайсці некалькі дзясяткаў метраў, ахапіўшы з абодвух бакоў невялікі астравок густога чароту. Бачылі, як перад намі разраджаюць стрэльбы стралкі, перакідваючыся жартоўнымі рэплікамі. Напружанне спала, здавалася, нечаканасцяў ужо не можа быць.
 
Але яна здарылася. Як толькі мы параўналіся з чаротам, з яго імкліва вырваўся раней нікім не заўважаны чорны калматы дзік і кінуўся якраз на сярэдняга стралка, бо больш бегчы яму не было куды. А ў таго і патронаў у ствалах ужо няма, карысці з ружжа не больш як з простай палкі, побач толькі тоўстае дрэва без сукоў—не ўскочыш, уцячы проста не паспееш. Наш таварыш-стралок і скарыстаўся сваёй зброяй як палкай: паімкнуўся адпіхнуць імклівага звера, ды не надта ўдала, толькі крыху прыўзняўся і шлёпнуў усёй вагой яму на азадак. Дзіку было не да чалавека, ён толькі імкнуўся хутчэй прашмыгнуць ў яго між ног.
Усё гэта доўжылася, здавалася, доўгіх некалькі секунд. Калі ж ачомаліся, дзіка і след прастыў. Каб зняць стрэс, пачалі кпіць адзін з другога пра паводзіны ў экстрэмальнай сітуацыі. Больш усяго дасталася "ездаку". А ў таго надоўга мову адняло, толькі ў машыне прамовіў: цяпер стрэльбу буду разраджаць толькі пры выхадзе з лесу.
Усе чакаюць ад паляўнічых вясёлых гісторый, а пасля такой і смяяцца не хочацца.

Фота для ілюстрацыі.
Падслухаў паляўнічую байку Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 023
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 709
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 662
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 928
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта