Авторизация
 

У Дзісенскім лясгасе пачалася рэспубліканская акцыя "Адновім лясы разам"

+
В Дисненском лесхозе началась республиканская акция "Восстановим леса вместе"У Дзісенскім лясгасе ў суботу 8 кастрычніка пачалася рэспубліканская дабраахвотная акцыя "Адновім лясы разам". Да канца кастрычніка ўсе жадаючыя будуць дапамагаць спецыялістам садзіць дрэвы на участках, якія пашкодзілі летнія разбуральныя ураганы. Бадай, самы моцны з іх пранёсся па Міёршчыне 24 чэрвеня і нарабіў спраў, галоўным чынам, тэрыторыі Новапагосцкага лясніцтва. Успамінамі падзяліўся ляснічы Мікалай МІШУК. Ён сустрэў ураган з вудай у руках. 
 
В Дисненском лесхозе началась республиканская акция "Восстановим леса вместе"ДАВЕДКА:
Мікалай Мішук нарадзіўся ў вёсцы Сошна Пінскага раёна. Бацька Рыгор Васільевіч усё жыццё адпрацаваў лесніком у мясцовым лясгасе. Сын пайшоў па яго слядах. У 1988 годзе закончыў Полацкі лясны тэхнікум і трапіў па размеркаванні ў Гута-Міхалінскае лясніцтва Івацэвіцкага лясгаса. На працягу двух гадоў працаваў там майстрам лесу, пакуль не патэлефанаваў сябар па навучальнай установе Віктар Швед. Сказаў, што ёсць месца ў Новапагосцкім лясніцтве. Карацей кажучы, Мікалай Рыгоравіч на пасадзе ляснічага тут з 2004 года. 
 
Вецер узняўся позна ўвечары, калі Мікалай Рыгоравіч рыбачыў ля вёскі Зачарэўе на возеры Абстэрна. Закінуў донку і пачаў хутка збірацца дадому.
—Стала цёмна, як ноччу,—успамінае вясковец.—Хмары захінулі ўсё неба і на вадзе з'явіліся віхуры. Патэлефанавала жонка Валянціна з Новага Пагоста. Кажа, што вулей перакуліла. Трымаем пяць сямей пчол, шкада страціць нават адну…
Ляснічы вяртаўся дадому паўгадзіны. Непагадзь даўно знікла, але пакінула пасля сябе завалы на аўтамабільных дарогах. Карціна нагадвала наступствы ядзернай катастрофы з фантастычнага фільма. 

З раніцы работнікі лясніцтва ацанілі маштаб разбурэнняў на сваёй тэрыторыі. Паклала каля чатырох тысяч кубоў драўніны на плошчы ў 20 гектараў. 
Зараз, дзе магчыма, поўным ходам ідзе пасадка лесу. У верасні ў гэтым дапамаглі вучні Новапагосцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы. Вельмі дарэчы цяперашняя акцыя. 

Увогуле, Мікалай Мішук засведчваў мноства "дэбошаў" прыроды, пакуль працаваў на Міёршчыне. Былі і больш моцныя, як у 1992 годзе, калі на паляне паміж Чапукамі і Махіроўкай вецер літаральна пазмятаў усе дрэвы. Ці неаднаразовыя пажары на балоце Ельня. Даводзіцца заўсёды быць напагатове. 

В Дисненском лесхозе началась республиканская акция "Восстановим леса вместе"P.S. Зараз у лясгасах краіны здымаюць фільм аб ліквідацыі наступстваў ліпеньскіх ураганаў. У сераду, 13-га, стыхія "накінулася" на 510 населеных пунктаў 26 раёнаў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і нават на Мінск. Вецер пашкодзіў 3,2 мільёны кубаметраў драўніны на плошчы амаль 12 тысяч 800 гектараў.  

Зрабіць кінакарціну аб распрацоўцы бураломных участкаў даручыў міністр лясной гаспадаркі Міхась АМЕЛЬЯНОВІЧ. Выканаўчы прадзюсар кампаніі "МедиаКуб", якая выконвае заданне, Яўген РАІНЧЫК расказаў, што ў дадзены момант рэжысёры намагаюцца паспець адзняць актыўную фазу распрацоўкі бураломаў. Зімой плануюць здымаць працу лесаводаў на цяжкадаступных участках. 
 
АКЦЫЯ Ў ЛІЧБАХ:
На тэрыторыі Дзісенскага лясгаса падчас акцыі пасадзяць 30 тысяч дрэў на плошчы 11,8 гектараў. Валанцёры будуць працаваць, у асноўным, у ваколіцах Новага Пагоста, Дзісны і Узмён. 

Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара і з архіва Новапагосцкага лясніцтва.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 612
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 418
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 560
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 579
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 910
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта