Авторизация
 

Даўгадзюбы вялікі краншнэп

Беларуская птушка года 2011Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), якая з’яўляецца нацыянальным партнёрам сусветнай прыродаахоўнай ассацыяцыі BirdLife International у Беларусі, з 2000 года праводзіць нацыянальную кампанію “Птушка года” з мэтай фарміравання грамадскага меркавання аб каштоўнасці і неабходнасці захавання пэўных відаў “крылатых”, якія патрабуюць асаблівай апекі і аховы. Белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэры гусак, сокал-пустальга на працягу апошніх гадоў былі пад увагай арнітолагаў і сяброў АПБ. А ў 2011-ым “птушкай года” стаў даўгадзюбы кулік—вялікі краншнэп, які занесены ў Чырвоную кнігу.

Гэта дастаткова вялікая птушка, якая важыць каля кілаграма, пужлівая і асцярожная. Дзюба ў яе доўгая, дасягае ў дарослых асоб 18 см, выгнутая данізу. Размах крылляў шырокі—да 110 сантыметраў. У перакладзе з нямецкай мовы краншнэп азначае “каралеўскі кулік”, і яго грацыёзная, высокая постаць, увесь знешні выгляд упаўне адпавядае назве.

Гняздуе птушка на балотах і лугах, у поймах рэк, на былых тарфяніках. Выбірае для “жытла” месцы на высокіх купінах асакі, хаця можа змайстраваць яго і на зямлі ў ямцы дыяметрам 18-22 см і глыбінёй 3-5 см, выслаўшы дно сухой мінулагодняй травой. Першыя кладкі краншнэпа з’яўляюцца ў апошняй дэкадзе красавіка. У гняздзе, як правіла, 4 буйныя (даўжыня 56-77 міліметраў і шырыня 43-55) яйкі, на якія палююць лісіцы і янотападобныя сабакі, шэрая варона і…людзі. Наседжваюць “жывыя каменьчыкі” самка і самец па чарзе. Пакуль адзін у гняздзе, другі—на варце на ўзвышэнні, прыкмеціўшы штосьці падазронае, уздымаецца ў паветра, падае трывожны крык. Самцы актыўна ахоўваюць гняздо ад драпежнікаў. Калі набліжаецца чалавек, імкнуцца “адвесці” яго далей ад гнязда.

Беларуская птушка года 2011
Вылупліваюцца птушаняткі праз 26-28 дзён пасля кладкі—пад канец мая. Малыя адразу ж становяцца на ногі, бегаюць ля матулі, шукаюць корм. Дзюба ў іх параўнальна невялікая, але праз некалькі тыдняў выцягваецца і загібаецца, што аблягчае ім здабычу ежы з пад купін, каменьчыкаў і сукоў.

У вырай краншнэпы адлятаюць рана—у ліпені-жніўні. Мігрыруюць сем’ямі ці невялікімі чародамі ў цёплыя краіны: зімуюць яны і ля Міжземнага і Каспійскага мораў, на ўсходзе Японіі, на Малайскім архіпелагу, Аравійскім паўвостраве, узбярэжжы Афрыкі і некаторых іншых цёплых мясцінах.

У Беларусі колькасць “чырванакніжніка” краншнэпа на гнездаванні ў апошнія гады стабільна трымаецца на адным узроўні і складае 950-1200 пар. Але радавацца асабліва няма чаму, бо яшчэ паўстагоддзя назад гэтую птушку можна было сустрэць паўсюдна, а цяпер—толькі калі пашчасціць. Яе трэба аберагаць, каб не дапусціць змяншэння папуляцыі. На жаль, у многіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Францыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі, а таксама ў Літве, Эстоніі, на Украіне колькасць “каралеўскага куліка” змяншаецца.

Н. ЛАЎРЫНОВІЧ,
вядучы спецыяліст раённай
інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2021
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта