Авторизация
 

БаршчэўнікБаршчэўніка налічваецца каля 60 відаў, цвіце ў чэрвені-ліпені. Сцяблы некаторых раслін дасягаюць вышыні чатырох метраў.
У нашым раёне ў некаторых месцах баршчэўнік размножыўся. Яго шмат па дарозе Міёры-Орцы. Расце ў Пад’ельцах, ля закінутых пабудоў. Баршчэўнік можна ўбачыць здалёк, яго парасонікі не зблытаеш. Дарэчы, расліна гэта даволі небяспечная для здароўя чалавека. Калі сок баршчэўніка трапіць на скуру чалавека, то будзе апёк. Пры кашэнні варта гэту аперацыю рабіць асцярожна.


Сок баршчэўніка небяспечны днём. Пад уздзеяннем сонечных промняў ён сур’ёзна апякае скуру. Пасля трапляння соку на скуры ўтвараецца чырвань, праз нейкі час—ацёк, уздуванне і сверб. Пачасаць месца апёку, як кажуць, сабе даражэй, бо такая спроба прыводзіць да вялікай болі. Няма ў нас такіх медыкаментаў, каб суняць яе. Пры лячэнні апёкаў медыкі, як правіла, выкарыстоўваюць мазь, якая ўтрымлівае цынк.

Па словах медыцынскіх работнікаў, апёк ад соку баршчэўніка пакідае пігментныя плямы, якія праходзяць на працягу паўгода-года. У асабліва цяжкіх выпадках гэтыя плямы могуць застацца на ўсё жыццё. Асаблівай рызыцы падвяргаюцца дзеці, якія, не ведаючы пра небяспеку, гатовы пазмагацца з веліканам. Пасля кантакту з баршчэўнікам медыкі рэкамендуюць у хатніх умовах памыць з мылам часткі цела, на якую трапіў сок расліны, і пастарацца абараніць іх ад сонечных промняў.

Баршчэўнік пачалі культывіраваць даўно. Выкарыстоўвалі яго для сіласу. Аднак сёння пастаўлена задача, каб поўнасцю выкараніць зараслі. Асабліва любіць расліна зямельныя ўчасткі, якія застаюцца неапрацаванымі.

Некаторыя мяркуюць, што варта два разы ў год яе скасіць, і расліна перастане размнажацца. Гэта няправільная думка. Справа ў тым, што баршчэўнік размнажаецца як насеннем, так і каранямі. Таму іх неабходна поўнасцю выкарчоўваць. Калі да гэтай праблемы падыдзем безуважна, то атрымаем праз нейкі час больш турбот.

Л. НАВАСЕЛЬСКІ.


На здымку: Пад час летняй паездкі за горад у напрамку вёскі Гір’яты ля былой гарадской звалкі давялося ўбачыць уздоўж дарогі вялікія зараслі баршчэўніку. Прыпыніўшыся, сфатаграфавалася ля адной асобнарастучай расліны, каб паказаць яе вышыню. Увогуле, рэкамендуецца не набліжацца да яе, асбліва ў сонечныя дні, бо яе сокам можна абпячыся.

Фота Э. БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта