Авторизация
 

На вашым участку кусцікі журавін амерыканскай селекцыі сорту Стывенс

+
На вашем участке кустики клюквы американской селекции сорта СтивенсЛясныя ягады, дзякуючы старанню селекцыянераў, прыжыліся на ўласных агародах і фермерскіх палетках. З кожным годам более жадаючых іх вырошчваць. 

На экалагічным фэсце "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" саджанцы розных ягад, у тым ліку і балотных, прадстаўляла сям'я Кузьміных з Барысаўскага раёна. На бачным месцы—кусцікі журавін амерыканскай селекцыі сорту Стывенс. Са слоў садавода, на Міёршчыне ніводнага саджанцу не ўдалося прадаць. Большасць мясцовых прытрымліваюцца меркавання, што лепш збіраць рубінавыя ягады на балоце. Аднак Ніна Канстанцінаўна запэўнівае: пры ўмелым гаспадаранні на трэці год пасля высаджвання на невялікім участку выспее шмат журавін.  
—Стывенс з 1 метра квадратнага дае каля 4-5 літраў ураджаю,—адзначае садавод.—Журавіннік можна выкарыстоўваць і для азелянення тэрыторыі ля дома, бо на зіму не скідвае лісце, не ападаюць і ягады. Буйнаплодныя журавіны ў адрозненне ад балотных маюць таўсцейшыя парасткі, якія хутка распаўзаюцца па паверхні падрыхтаванага для іх тарфянога ўчастка.

Сорт Стывенс выспявае ў канцы верасня ці ў пачатку кастрычніка, фармуючы магутную вегетатыўную сістэму. Ягады—велічынёй з вішню.
Пры высадцы кусцікаў на прысядзібным участку пажадана, каб побач было некалькі міні-плантацый для добрага ўзаемнага апылення кветак—тады ўраджай багацейшы. Месца для пасадкі варта вы-біраць адкрытае, добра асветленае, дзе грунтовыя воды на 20-25 см ніжэй за ўзровень глебы. Ідэальна высадзіць па беражках ручаёў ці сажалак. Ніколькі не нашкодзіць і частковая зацененасць ад шатроў дрэў. Журавінавыя кусцікі любяць далёка не ўсе глебы. Гэта трэба ўлічваць.

Як зрабіць міні-плантацыю? 
Здыміце верхні пласт глебы прыкладна на штык лапаты (да 30 см) і засыпце яму верхавым торфам са ступенню раскладання 5-15% і з Рh (кіслотнасцю) ад 3,5 да 4,5. Асноўная памылка многіх пачынаючых садаводаў у тым, што выкарыстоўваюць  нізінны торф ці зямлю на сваім участку. Пад балотныя ягаднікі лепш прымяняць карычневы ці чорны торф, напалову размешаны з перапрэлай ігліцай з-пад сасны (самы верхні пласт не браць). Калі зямля пясчаная, дно лепш высцеліць плёнкай, але зрабіць у ёй невялікія праколы, каб не застойвалася вада. На цяжкіх гліністых участках рэкамендуецца заглыбіцца і знізу зрабіць слой дрэнажу. Перад высадкай саджанцаў у грунт участак трэба добра паліць цёплай вадой, затым выкапаць лункі на адлегласці 20 ці 25 см, глыбінёй 7-8 см. У іх змясціць па два кусцікі і прысыпаць глебай (добра выкарыстаць рачны пясок). На працягу двух тыдняў штодзённа сачыце, каб верхні пласт быў пераўвільготненым, пазней паліваць два разы на тыдзень пры неабходнасці. Калі надвор'е халоднае і дажджлівае, за лейку можна не брацца.

Будзьце цярплівымі, бо першы ўраджай атрымаеце толькі на трэці год пасля пасадкі, а паўнавартасны—на чацвёрты. Не забывайцеся ў першыя гады падкормліваць саджанцы мінеральнымі ўгнаеннямі для ягадных кустоў, каб стымуляваць рост парасткаў. Фарміруйце кусцікі абрэзкай. Такім жа спосабам можна дабіцца, каб парасткі раслі не вертыкальна, а сцяліліся па зямлі. Каб торф не расплываўся на ўчастку падчас дажджоў, зрабіце па краях драўляныя борцікі. 
Варта перасцерагчы садаводаў ад набыцця са-джанцаў журавін у сумніўных прадаўцоў, якія рэалі-зуюць іх са звычайнага балота.
 
Запісала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 422
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 580
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 910
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта