Авторизация
 

Фатограф-аматар з Дзісны Ала Майсяёнак

+
Фотограф-любитель из Дисны Алла МойсеёнокУ гняздзе на слупе побач з царквой узмахвае крыламі бусел. На ўпрыгожанай на дварэ навагодняй елцы побач з жоўтай шкляной шышачкай прымасцілася цікаўная сінічка. Сімпатычная жаба ледзь не зліваецца з карой дрэў. Падбярозавік туліцца шапачкай да большага грыба, нібы дзіця да матулі. —Ух ты, здорава!—коратка і змястоўна каменціруе фотаздымкі калега і здзіўлена пытаецца: —Сапраўды без фоташопа?

Фотограф-любитель из Дисны Алла МойсеёнокФатограф-аматар з Дзісны Ала Майсяёнак камп'ютарнай апрацоўкай сваіх работ не займаецца. Прырода—дасканалая, а ўласны Nikon здымае якасна. Праглядаю фота з цікавасцю, замілаваннем і захапленнем. Застылыя імгненні навакольнага свету, што жыве пастаянным рухам, вабяць, заварожваюць і здзіўляюць.
Цікаўнае птушаня, загадкавая сон-трава, дрэвы ў асенняй пазалоце, пялёсткі півоні, што ўспыхне ружовым полымем… Сотні сюжэтаў, і за кожным асобная гісторыя і радасць аўтара.
Больш за 20 год Ала Майсяёнак трымае ў руках фотаапарат. Прыгадвае, як яшчэ на плёнкавы "Olympus" здымала махаона. Матылёк прымасціўся на кветку ля ракі. Стала раз за разам націскаць на спускавую кнопку затвора. Колькасць націскаў наблізілася да сарака і закралася сумненне: на фотаплёнцы кадраў менш. Аказалася, прыбор не захапіў плёнку, здымала ўхаластую. 
Фотограф-любитель из Дисны Алла Мойсеёнок—Так крыўдна,—гаворыць субяседніца.—Пасля не ўдавалася падлавіць зручны момант. Матылька бачыла, але ён пралятаў вельмі хутка. Махаон—рэдкі. Апошні раз сустракала яго ў пазамінулым годзе.
Сёлета ўлетку Ала Пятроўна зрабіла для сябе чарговае адкрыццё ў свеце прыроды. Калі гарадок ахутваў змрок, назірала за начнымі матылькамі, што зляталіся да яе ліхтара.
—Вы не ўяўляеце, што адбываецца ўначы! Начных матылькоў у тысячы разоў больш, чым дзённых,—захапляецца фотааматар.—Прыляталі такія, якіх ніколі не бачыла. Прычым наведваліся толькі аднойчы і больш не з'яўляліся. Відаць, у іх вялікая тэрыторыя аблёту. 
Святло адзінокага ліхтара прывабіла самага вялікага ў Беларусі матылька—блакітную ордэнскую стужку з сямейства совак. Насякомае з размахам крыл каля 10 см занесена ў Чырвоную Кнігу. Важнага госця Ала Майсяёнак пабачыла адзін раз і лічыць гэта вялікай удачай. Фотограф-любитель из Дисны Алла МойсеёнокПрылятаў яшчэ адзін чырвонакніжнік—мядзведзіца-спадарыня з чырвонымі ніжнімі крылцамі. Трапіў у аб'ектыў фотаапарата малінавы коканапрад, вусеня якога часта сустракала на Ельні.
Здымкаў з яльнянскімі флорай і фаўнай таксама багата. На балота Ала Пятроўна адпраўляецца з валанцёрскай і пазнавальнай місіяй разам з таварышамі-аднадумцамі. Неяк перад чарговым паходам паспала толькі гадзіну, але на ўлонні прыроды пачуваецца бадзёра, бо яна сілкуе энергіяй, надае сіл.
Фотограф-любитель из Дисны Алла Мойсеёнок—Ельня розная,—заўважае субяседніца.—Калі заходзіць з боку Міёр, бачыш азёры і азяраўкі з курганамі, на якіх растуць дрэвы. У дзісенскіх ваколіцах—сетка меліярацыйных каналаў. З балота вяртаешся з адчуваннем, што пакінуў там часцінку сябе, і зноў хочацца на Ельню.
Захоплена Ала Майсяёнак узгорыстымі пейзажамі роднага Варапаева, што ў Пастаўскім раёне. Уразіла трэцяе ў краіне па глыбіні возера Гінькова на Глыбоччыне, дзе дайверы шукаюць падводныя пячоры. Пабывала на вадаёме гэтым летам. Расповяд пра ўнікальную з'яву беларускай прыроды і фотаздымкі надрукаваны ў ліпеньскім нумары часопіса "Родная прырода".
Фотограф-любитель из Дисны Алла МойсеёнокПтушак здымае і на ўласным падворку. Дапамагаюць кармушкі. Зімой дзейнічаюць тры птушыныя сталоўкі, а ў якасці чацвёртай гаспадыня выкарыстоўвае капялюш, рукавічку ці іншыя рэчы, куды насыпае корм. Назірала, як сінічка шукала на рукавіцы зерне. Прырода дорыць багата фотасюжэтаў. Толькі б паспець злавіць іх у аб'ектыў і потым, праглядаючы, зноў і зноў захапляцца хараством і непаўторнасцю навакольнага свету. 
Фотограф-любитель из Дисны Алла МойсеёнокУдзельнікі і госці фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" палюбуюцца здымкамі Алы Майсяёнак на падворку Дзісенскага гарсавета.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА 
і з архіва Алы МАЙСЯЁНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 636
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта