Авторизация
 

Валанцёры майстравалі гнёзды

+
Волонтёры мастерили гнёздаЧалавечае разуменне парадку ў наваколлі, асабліва ў лесе, вельмі адрозніваецца ад патрэб насельнікаў гэтых мясцін. Вось у старых барах і пушчах пад пілу хутчэй за ўсё трапяць дрэвы з дупламі. З гаспадарчага пункту гледжання гэта зразумела: ні на што іншае, як на дровы, яны не годныя. А вось для некаторых птушак пры такім падыходзе да правядзення высечак менее магчымасці знайсці прывычную "кватэру".
 
У першую чаргу маю на ўвазе даволі рэдкую нават для ўгоддзяў рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня" птушку гогаль. Гэтае вадаплаўнае пярнатае адносіцца да качыных, аднак гняздуецца ў дуплах дрэў, ды яшчэ толькі паблізу вадаёмаў. Дагадзіць такому з месцам пасялення цяжка. А каб людзі не забывалі пра патрэбы гогаля, яго аб'явілі птушкай года!
Ці вось дзербнік. Гэта адзін з самых маленькіх сокалаў. Яго некалі нават называлі дамскім. У далёкія часіны, калі паляванне з драпежнымі птушкамі было надта папулярным сярод шляхты, менавіта з дзербнікамі выязджалі на ловы дамы-амазонкі: утрымаць іх на руцэ было на шмат прасцей, чым вялікіх сокалаў.

Волонтёры мастерили гнёздаТолькі ў прыродзе дзербнік—птушка "гультаяватая", не надта любіць будаваць уласнае гняздо, імкнецца захапіць старое чужое, калі яно падыходзіць па памеру. Толькі дзе іх набярэшся!
Дапамагчы "з жыллём" для гэтых рэдкіх птушак на тэрыторыі заказніка "Ельня" быў закліканы валанцёрскі лагер, які дзейнічаў 26-28 жніўня пад эгідай грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і нашай адміністрацыі. У яго рабоце прымалі ўдзел прыезджыя аматары прыроды са сталіцы, аднак асноўны касцяк складалі мясцовыя захавальнікі. Гэта Вольга Мароз, Ала Майсяёнак, Кася Казачонак, Сяргей Урбановіч, Віталь Батарчук, Марына Фёдарава, Аляксандр Чарняўскі. Толькі цяпер яны не ўзводзілі плаціны на балоце, не рамантавалі іх, а будавалі гнёзды ў імправізаванай майстэрні ў вёсцы Сухавержжа. Для гогаля патрабавалася вырабіць гагалятнік—шпакоўню павялічаных памераў, а вось дзербнік пры адсутнасці дупла выбірае спецыяльна абсталяваны кошык, вядро ці іншую падобную ёмістасць.
Але галоўнае не столькі вырабіць гняздоўе, колькі даставіць яго на балота, якоё сёлета з-за пераўвільгатнення пераадолець не проста, і падабраць належнае месца для размяшчэння. Напрыклад, для гогаля гэта высокае адзіночнае дрэва паблізу вадаёма, на якое трэба з вялікай "шпакоўняй" узабрацца не менш, чым на 10-15 метраў.

З такой задачай нашы добраахвотныя памочнікі справіліся, за што ім не толькі вялікі дзякуй, але і ў якасці заахвочвання магчымасць пакарыстацца баноклямі, фотаапаратамі і іншым абсталяваннем для назірання за прыродай. 
Просьба да зборшчыкаў ягад і рыбакоў, якія наведваюць Вялікі Мох, не турбаваць насельнікаў, якія аблюбавалі для сябе вырабленыя валанцёрамі гняздоўі.
 
Яны прыляцелі!
11 верасня, зямляне адзначалі Сусветны дзень жураўля. Міярчанам, якія прысвяцілі гэтым птушкам свой "фірменны" фестываль, ёсць асаблівая падстава адсвяткаваць такую падзею. Дарэчы, паназіраць за жураўлямі-абарыгенамі можна было на працягу лета, у тым ліку на "Сядзібе аратага" ў Лінкаўшчыне. А вось пералётныя адзначаны ўпершыню на Ельні і ў наваколлях яшчэ 24 жніўня. Самы пік руху чарод над нашай Міёршчынай будзе назірацца пад завяршэнне верасня. На балоце яны адпачываюць, а карміцца любяць на навакольных палях, найперш кукурузных.

Дарэчы, гістарычнай радзімай жураўлёў лічыцца Паўночная Амерыка, адкуль яны перабраліся спачатку ў Азію, а потым "захапілі" ўвесь астатні свет, акрамя Антарктыды і Паўднёвай Амерыкі. Месцамі зімоўкі з'яўляюцца Іран і захад Індыі. Усяго налічваецца 15 відаў птушак, самы вядомы— сцерх (сібірскі белы), некаторыя іншыя таксама занесены ў Чырвоную кнігу. У суседняй Расіі гняздуецца 7 з іх. Трэба меркаваць, не менш пралятае і над нашымі мясцінамі. Калісьці гэта была прамысловая птушка, цяпер традыцыя здабываць яе ў час пералёту, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, захавалася толькі месцамі ў Афганістане і Пакістане.

Святкаванне Сусветнага дня жураўля пачалося ў 2002 годзе пасля выратавання цэлага вывадку птушак і суправаджаецца фестывалямі, акцыямі, конкурсамі, фотавыставамі, экскурсіямі па месцах кармлення і адпачынку, а яшчэ падлікам пералётных птушак. У гэтым на ўгоддзях нашага заказніка і паблізу іх можаце ўдзельнічаць і вы. Паверце, цікавы занятак.
Работнікі заказніка назіраюць за перамяшчэннем журавоў і падкажуць, дзе іх можна пабачыць. Звяртайцеся.

Іван БАРОК.
Фота супрацоўнікаў заказніка "Ельня".


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта