Авторизация
 

Ядавіты баршчэўнік Сасноўскага

+
Ядовитый борщевик СосновскогоВядома каля 70 відаў баршчэўніку Сасноўскага. Ёсць дэкаратыўны, які вырошчваецца ў парках і садах. Здзічэлы аддае перавагу свежым вільготным глебам і расце на ўзлесках, берагах рэк, ручаёў, сярод кустоў, абапал дарог. Распаўсюджваецца вельмі актыўна, выцясняючы іншыя расліны і займаючы  дамінуючую пазіцыю на захопленых тэрыторыях. Уладанні баршчэўніку небяспечныя як для прыродных комплексаў, так і для здароўя людзей. 
 
Расліна ўтрымлівае асаблівыя рэчывы—фуракумарыны, якія дзейнічаюць як фотасенсібілізатары, што назапашваюцца на варсінках і лістах. Трапляючы на скуру, робяць яе адчувальнай да сонца. Пры судакрананні з адкрытымі ўчасткамі цела ўтвараецца сур'ёзны апёк—ад І да ІІІ ступеняў.
 
Змагацца з небяспечнай раслінай дапаможа выкошванне, апырскванне ядамі (раундап і граундбіа), выкопванне каранёў, а таксама выпас жывёлай пакуль лісты маладыя і яшчэ не набралі атруты. 

Збіраючыся на барацьбу з травой Геракла, апранайце воданепрамакальнае адзенне. Памятайце, што пры судакрананні неабароненых участкаў цела з сокам баршчэўніку трэба адразу прамакнуць іх насоўкай ці сурвэткай (не размазваць), і хутка закрыць паражонае месца адзеннем ці павязкай. Да дому пастарацца ісці па зацененым участку. Там змажце паражоныя месцы густой мыльнай пенай, грунтоўна абмыйце вадой, пратрыце спіртам (гарэлкай). Накладзіце слабую павязку, сурвэтку з фурацэлінам. Боль добра здымаюць сурвэткі з навакаінам. Каб пазбавіцца ад свербу, 2-3 дні можна рабіць прымочкі з моцнага чаю, кары дуба, кораня кровахлёбкі. Яны падсушаць апёк, здымуць запаленне. Для далейшага лячэння падыдзе спрэй з абляпіхавага масла. У сур'ёзных выпадках лепш адразу паказацца ўрачу-дэрматолагу. 

Ведайце, што баршчэўнік здольны выклікаць не толькі апёкі, але і моцны галаўны боль, ванітаванне, галавакружэнне. Дарослым неабходна расказваць дзецям і падлеткам пра вераломныя ўласцівасці небяспечнай расліны. Кожны павінен памятаць, што баршчэўнік Сасноўскага—ядавітая расліна і толькі меры перасцярогі дапамогуць пазбегнуць непрыемнага ўздзеяння пры непасрэдным кантакце з ёй. 

Рамуальд МАЛІНОЎСКІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта