Авторизация
 

Дырэктар Дзісенскага лясгаса: "Вырошчваем больш, чым высякаем"

+
Директор Дисненского лесхоза: "Выращиваем больше, чем вырубаем"Дырэктар Дзісенскага лясгаса Ігар Бачарэнка расказвае, што прадпрыемства развіваецца добра, паказчыкі і аб'ёмы выручкі перавыконваюцца. 
Летась гаспадарка адзначыла 75-годдзе. Мае плошчу ў 102 000 га на тэрыторыі Міёрскага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў, у складзе сем лясніцтваў: Дзісенскае, Лужкоўскае, Германавіцкае, Міёрскае, Іодскае, Франопальскае і Язненскае, пітомнік і лесапункт. Сумы гавораць самі за сябе: справы ідуць нармальна. Выручка за 4 месяцы склала 17 млрд. 276 млн.—164,5% да аналагічнага леташняга перыяду. Аб'ём экспарту—212 000 у.е.—176,7 % да леташняга. Аб'ём нарыхтоўкі  драўніны складае 45 600 кубаметраў (107,7 %).

У многіх, хто дакладна не знаёмы з работай установы, складаецца ўражанне, што там толькі высякаюць і збываюць драўніну. Але ў супрацоўнікаў лясгаса шмат абавязкаў. У пітомніку плошчай 6,1 га на тэрыторыі Лужкоўскага вопытна-вытворчага лясніцтва штогод вырастае 1,5 млн. саджанцаў дрэў і дэкаратыўных раслін.
 
Лясніцтва дзеліцца на абходы, там ахоўнік-ляснік. Важная задача—абарона масіву ад шкоднікаў, пажараў, самавольных высечак. За несанкцыянаваныя дзеянні грамадзянам пагражае адміністрацыйнае пакаранне. 
Збор ураджаю—натуральная з'ява. Ігар Іванавіч Бачарэнка расказвае, што скарыстоўваюцца пакінутыя папярэднікамі пароды, бо дрэва да ўзросту спеласці расце 80 гадоў. І высечка, дарэчы, патрэбная санітарная мера. Так ліквідуюцца крыніца хвароб, зацяненне маладых дрэўцаў. Беларускае зялёнае багацце прадпрыемства перапрацоўвае і экспартуе дровы ў жыллёва-камунальную гаспадарку, піламатэрыял на ўнутраны рынак. Выдатна супрацоўнічаюць з Барысаўскім шпала-прапітачным заводам. Па словах дырэктара, гэта прыносіць важкі даход. Лес скарыстоўваюць і ў пабочных сферах: рэалізацыя бярозавага соку, навагодніх ялінак, грыбоў, ягад. 

Прыбытковая паляўнічая гаспадарка. На тэрыторыі працуюць паляўнічазнаўца і тры егеры, якія кантралююць угоддзі, праводзяць з жывёламі неабходныя біятэхнічныя мерапрыемствы, падкормліваюць, падлічваюць, абараняюць, забяспечваюць захаванасць рэдкіх відаў. У Мазурыне лясгас пабудаваў і абсталяваў два домікі паляўнічага. Заселенасць някепская, асабліва бліжэй да свят. 
Ігар Бачарэнка трафеяў не здабывае, бо шкадуе ўсё жывое. Дзісенскую ўстанову ўзначальвае першы год, да гэтага працаваў спецыялістам у Верхнядзвінску, Полацку. 

—Хачу, каб людзі ведалі і памяталі, што наша работа не толькі высякаць, але і вырошчваць. Палічым. Штогадовы прырост 4 кубаметры на гектар. Наша плошча—102 000 га. Перамножце гэтыя лічбы і атрымаеце, колькі мы вырошчваем за год—408 000 кубаметраў. Высеклі за 2015-ы—130 000 кубаметраў. Такім чынам прырост склаў 278 000. Столькі новага лесу! Калі знік у Міёрах, з'явіўся ў Шаркаўшчыне, затым наадварот. Рэсурс папаўняецца. 

—Лес пакутуе ад смецця. Хоць яго вываз арганізаваны, людзі праяўляюць самастойнасць, выкідваюць, літаральна крышку не данёсшы да звалкі. Што спараджае іх на такі непрыгожы, амаральны ўчынак? У фінаў, напрыклад, лясы прыватныя, культура абыходжання з імі вельмі высокая. Дзеці з маленства навучаны ставіцца беражліва да навакольнага. Наша прадпрыемства таксама фарміруе культурны аспект, далучае школьнікаў да пасадкі саджанцаў з нашага пітомніка,—расказвае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алена Конах. 

На гэтай пасадзе яна пакуль год, а наогул у гаспадарцы з 2006-га. У маладой і стараннай шмат планаў і задум. Адна з іх—удзел у міжнароднай алімпіядзе па пасадцы дрэў. Без раскрыцця сакрэтаў. Адзінае: мэтаскіраваным і працавітым усё па плячы. Сведчанне—сёлетняя перамога ў раённым конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы. Шмат поспехаў наперадзе, мудры і ўпэўнены кіраўнік заўсёды дапаможа, падкажа і падтрымае, павядзе справы свайго калектыву ў надзейным і правільным напрамку, а значыць—са спадарожным ветрам. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.
На здымку: дырэктар лясгаса І. Бачарэнка. 
Фота аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 604
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 256
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 533
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 559
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 890
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта