Авторизация
 

Адбыўся семінар па метадычных матэрыялах па балоце Ельня

+
Состоялся семинар по методических материалах по болоту Ельня11 лепшых выкладчыкаў школ—лаўрэатаў конкурсу "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь", членаў клуба "Крыштальны журавель" і 70 вучняў Германавіцкай сярэдняй школы сталі першымі, хто апрабаваў магчымасці шырокага ўкаранення курсаў па ўстойлівым кіраванні воднымі і біялагічнымі рэсурсамі ў школах Беларусі.
 
21 мая ў Шаркаўшчынскім раёне адбыўся семінар па апрабацыі, падрыхтоўцы і тэсціраванні метадычных матэрыялаў па балоце Ельня для ўключэння іх у адукацыйную праграму. На незвычайных уроках школьнікі даведаліся, чаму трэба цаніць і захоўваць водныя рэсурсы і біяразнастайнасць на прыкладзе ўнікальнага комплексу верхавых балот "Ельня"—прыроднага дома для мноства рэдкіх відаў раслін, птушак і жывёл і, верагодна, самага вялікага сховішча чыстай прэснай вады на тэрыторыі Беларусі. Настаўнікі і вучні не толькі абмеркавалі пагрозы, якія існуюць для гэтага багацця, але і прапанавалі варыянты таго, як іх можна пераадолець.
Ініцыятарамі мерапрыемства і новаўвядзення выступілі Праграма развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Мінпрыроды рэспублікі і Фонд Кока-Кола.

Пасля тэставых урокаў настаўнікі вызначылі найбольш падыходзячыя методыкі і падыходы для ўкаранення прыродаахоўных тэматык у існуючыя школьныя курсы з іх далейшым распаўсюджаннем на ўсе ўстановы сярэдняй адукацыі краіны. Удзельнікі дыскусіі былі адзінадушныя, што падобныя заняткі павінны факусіравацца на пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, здароўя, а таксама падкрэсліваць эканамічную і сацыяльную карысць ад чыстай вады і здаровых балотных экасістэм. Вось таму чакаецца, што вынікам мерапрыемства ў Германавічах стане спецыяльны курс заняткаў для школьнікаў. А праверка яго на практыцы будзе праведзена на базе экалагічнага цэнтра, які пачне дзейнічаць ужо гэтай восенню ў тутэйшай школе. Фінансавую падтрымку задуме акажа праект ПРААН-Фонд Кока-Кола "Пабудова патэнцыялу мясцовых супольнасцяў у пытанні ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі, з мэтай захавання балота Ельня".
Чакаецца, што дзейнасць экалагічнага цэнтра пры Германавіцкай СШ будзе таксама садзейнічаць павышэнню прыродаахоўных ведаў насельніцтва, спецыялістаў і кіруючых работнікаў нашай Міёршчыны.

Леанід МАТЭЛЕНАК.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 808
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 652
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 633
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта