Авторизация
 

З клопатам пра лес і чысціню вучні Цвецінскай школы

+
С заботой о лесе и чистоте ученики Цветинской школыУ акцыі "Тыдзень лесу-2016", што праходзіла з 2 па 9 красавіка, актыўны ўдзел прынялі вучні Цвецінскай школы. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай прыцягнуць увагу жыхароў аграгарадка, вучняў і настаўнікаў да экалагічных праблем, важнасці захавання лесу. 
 
Інтэрактыўная гульня "У гасцях у экалагічнага святлафора", завочнае падарожжа ў лес "Дрэнная тая птушка, што засмечвае ўласнае гняздо", віктарына "Лясная мазаіка" прапаноўваліся для вучняў-пачаткоўцаў. 
25-годдзю БРПА і 70-годдзю Вялікай Перамогі прысвяцілі пасадку дрэў. Піянеры пасадзілі бярозавую алею імя Ігара Пацёміна, у гонар якога названа дружына. 

С заботой о лесе и чистоте ученики Цветинской школы"Узброіўшыся" пальчаткамі і вялікімі мяхамі, старшакласнікі адправіліся на працоўны дэсант "Ачысцім вуліцы ад смецця". На абочынах галоўных вуліц Цвеціна і суседняй вёскі Малінаўка пластыкавых бутэлек, пакетаў і шклянак сабралі багата. Ці не прасцей не смеціць?
Закончыўся "Тыдзень лесу" распаўсюджаннем экалагічных лістовак па папярэджанні лясных пажараў. Кожны з дзяцей зрабіў свой маленькі ўнёсак у вялікую справу захавання прыроды.

Дар'я КАСЦЮКЕВІЧ,
вучаніца 8 класа.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 360
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 831
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 592
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 641
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 758
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта