Авторизация
 

Дзісенскі лясгас і добраахвотнікі пасадзілі дрэвы ля Мазурына

+
Дисненский лесхоз и добровольцы посадили деревья у Мазурино9 красавіка ў рэспубліцы  закончыўся традыцыйны "Тыдзень лесу", перыяд актыўнага і масавага стварэння зялёных насаджэнняў. У гэты дзень работнікі Дзісенскага лясгаса і іх добраахвотныя памочнікі працавалі ля ляснога масіву перад вёскай Мазурына.
 
Чакалі тут з раніцы некалькі дзясяткаў школьнікаў, вучняў 6-8 класаў Дзісенскай СШ. Аднак у падтрымку дзецям прыехалі іх бацькі, сабраліся непасрэдна работнікі лясгаса, каб на 3,4 гектара высадзіць каля 13 тысяч саджанцаў сасны, дуба, клёна, ліпы, наогул—традыцыйных для нашых мясцін дрэў.

Напачатку памочнік лесніка Ігар Уладзіміравіч Валенцік і ляснік Сяргей Аляксандравіч Кулянок праінструктавалі, як карыстацца мячом Колесава і весці пасадку маленькіх дрэўцаў, а потым усе ўдзельнікі разышліся па загадзя падрыхтаваных разорах.

Дисненский лесхоз и добровольцы посадили деревья у Мазурино—Ужо можна падвесці папярэднія вынікі  сёлетняга "Тыдня лесу",—расказаў карэспандэнту раёнкі галоўны ляснічы Аляксей Вячаслававіч Кулянок.—Агульнымі намаганнямі пасаджана каля ста гектараў лясных культур, а гэта не менш за паўмільёна саджанцаў. У работах удзельнічала каля двухсот чалавек, нашых работнікаў, школьнікаў і дарослых. Яны працавалі ва ўсіх лясніцтвах—Дзісенскім, Міёрскім, Новапагосцкім, Перабродскім, Узмёнскім, Язненскім, Празароцкім, Лужкоўскім. Засаджвалі высечкі, праталіны, няўдобіцы, рэканструяваныя ўчасткі. Пасадачным матэрыялам забяспечыў пітомнік у 6,1 гектара ў Лужкоўскім лясніцтве. Дзе глеба вільготная, пераважна размяшчалі ёлку, ясень, клён, чорную вольху, на вышэйшых мясцінах—сасну, ліпу, бярозу, іншыя культуры.

Дарэчы, саджанцы можам прапанаваць і насельніцтву. Цікавасць для асабістых падвор'яў могуць уяўляць розныя віды ёлак, туі, ядлэнцу, вярбы, звяртайцеся за імі ў лясгас і лясніцтвы.

Беларускія лесаводы падтрымалі ініцыятыву фінскіх калег сёлета  пасадзіць 100 мільёнаў дрэў. Што гэта рэальна, засведчыла спецыяльная таблічка, якую пасля заканчэння работ замацавалі на загадзя падрыхтаваным камені ўдзельнікі пасадкі новага ўчастка ля ляснога масіву перад вёскай Мазурына.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымках: інструктаж напачатку работы; спецыяльную памятную дошчачку мацуе да каменя галоўны ляснічы А.В. Кулянок.
Фота  аўтара.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 560
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 597
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 601
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта