Авторизация
 

Творчы аб'ект конкурса — чорна-белая качка

+
Творческий объект конкурса — чёрно-белая уткаГрамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" у рамках кампаніі "Гогаль — птушка 2016 года" арганізуе шэраг творчых конкурсаў, мэта якіх паказаць прыгажосць чорна-белай качкі і звярнуць увагу на яе праблемы.  
 
Рэгіянальныя  каардынатары кампаніі чакаюць да 1 кастрыч-ніка лепшы малюнак па тэме "Вызначальнік качак: гогаль і яго родзі-чы". Прымаюцца мастацкія работы, выкананыя ад рукі фарбамі ў розных тэхніках. Малюнкі павінны адлюстроўваць адрозненні ў знешнім выглядзе качак розных відаў, а ў Беларусі іх—15. Мастакам з Віцебскай вобласці неабходна адпраўляць работы ў г.п. Шуміліна (індэкс 211260), вул. Ленінская, 7А, раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. Сінкевіч І.У. 

Паэты могуць праявіць сябе ў літаратурным конкурсе "Найлепшы верш пра гогаля і яго лад жыцця". Рыфмаваны твор можна скласці на беларускай ці рускай мове. Аб'ём—да 1 старонкi фармату А4, набранага шрыфтам Times NewRoman, 14 кеглем. Адпраўляць да 1 кастрычніка 2016 года на электронны адрас ptushkahoda@ptushki.org ці на паштовы: грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны", г. Мінск (індэкс 220114), вул. Парнiковaя 11, п. 4.

Конкурс малюнка на асфальце "Закаханы гогаль" праводзіцца ў Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя—5 чэрвеня. Прапануецца на асфальце  адлюстраваць птушку года ў момант яе такавання (у стане "закаханасці"). Кожны аўтар павінен сфатаграфаваць сваю работу і даслаць здымак на электронную пошту ptushkahoda@ptushki. org з пазнакай  "Малюнак на асфальце".

Распрацоўкі ўрокаў, класных гадзін і пазашкольных заняткаў, а таксама эколага-асветніцкіх і прыродаахоўных мерапрыемстваў можна даслаць на конкурс на лепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную або асветніцкую акцыю, прысвечаную ахове качак і ў прыватнасці гогаляў. Яны павінны ўтрымліваць  план, ход дзеянняў, справаздачу, а таксама метадычнае суправаджэнне. Дасылаць распрацоўкі да 1 ліпеня 2016 года на  ptushkahoda@ ptushki.org ці на паштовы адрас ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
Кожная  творчая работа, якая адпраўляецца на конкурс, абавязкова павінна ўтрымліваць назву конкурсу; імя і прозвішча аўтара, яго ўзрост, дакладны адрас і тэлефон; імя і прозвішча кіраўніка клуба АПБ "Крылаты дазор" ці іншага гуртка (калі аўтар з'яўляецца іх удзельнікам).
Пераможцы атрымаюць дыпломы і прызы.
Па ўсіх пытаннях тэлефануйце каардынатару кампаніі "Гогаль—птушка 2016 года" Карыне Салавей:  +37529 223 06 13; +37529 101 68 87.

Эліза БЛАЖЭВІЧ, сябра ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 352
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 545
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 568
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 900
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта