Авторизация
 

Вялікія снегапады, якія чаргуюцца са значнымі пахаладаннямі, стварылі мнагаслойны лёдава-снежны покрыў на вадаёмах. Ён пагражае з’яўленнем замораў. Лабараторныя аналізы сведчаць, што найбольш небяспечная сітуацыя склалася на азёрах Кацілава, якое арандуе райаграсервіс, і Грэцкае, дзе гаспадарыць Міёрскае ПМС. Але бяда можа напаткаць і іншыя вадаёмы.
Каб папярэдзіць заморныя з’явы, у ваду ўносяць нягашаную вапну з разліку 1-2 цэнтнеры на гектар. Калі выкарыстоўваецца гашаная вапна ці молаты вапняк, нормы павялічваюцца адпаведна ў 1,3 і 1,8 раза.

Самы папулярны і просты метад—высяканне палонак—па 3-5 на гектар. Размяшчаюць іх у цэнтры і па перыметры, дзе глыбіня 50-60 см. А каб яны не замярзалі, устанаўліваюць снапы з саломы, трыснягу, рагозу і іншых сцябловых пустацелых раслін.

Яшчэ можна падвешваць у вадзе мяшкі з соллю па 5 кг у кожным (размова ідзе пра кухонную, а таксама тэхнічную соль, што выкарыстоўваецца для ачысткі катлоў у кацельнях).

Арандатарам рыбалоўных угоддзяў трэба ў першую чаргу прааналізаваць сітуацыю на вадаёмах. Калі канцэнтрацыя кіслароду зменшылася да 3 міліграмаў на літр, неабходна пачаць выратавальныя мерапрыемствы з прасякання палонак, выкарыстання іншых рэкамендуемых мер.

Н. ЛАЎРЫНОВІЧ,
вядучы спецыяліст
райінспекцыі прыродных
рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта