Аренда озер ООО "Сибирский Барс" на Браславщине

Аренда озер ООО "Сибирский Барс" на БраславщинеНа падставе рашэння Віцебскага аблвыканкама 30 верасня заключаны дагаворы арэнды рыбалоўных угоддзяў з ТАА "Сібірскі Барс" на возера Пагошча, з сялянскай (фермерскай) гаспадаркай "Цяцерка"—на возера Укля, абодвы вадаёмы ў Браслаўскім раёне. Напрамак вядзення рыбалоўнай гаспадаркі на іх — прамысловае рыбалоўства і арганізацыя платнай аматарскай рыбнай лоўлі. 
 
Які ўплыў гэта зробіць на аматарскае рыбалоўства? Па-першае, названыя вадаёмы выпадаюць з фонду запасу рыбалоўных угоддзяў, значыць, члены таварыства паляўнічых і рыбаловаў рыбачаць на іх на агульных падставах —з выкарыстаннем пралад, якія маюць да 5 кручкоў. Тут забаронены падводнае паляванне і лоўля рыбы на дарожку з лодак з рухавіком.
Цяпер аматарская лоўля рыбы на азёрах Пагошча і Укля з выкарыстаннем прылад, што маюць да 5 кручкоў, праводзіцца бясплатна.
Рэалізацыя пуцёвак на платную аматарскую лоўлю арандатары пачнуць пасля выканання абавязацельстваў па стварэнні спрыяльных умоў для гэтага.

В. ЖУРАЎСКІ, старшы інспектар 
Браслаўскай міжрайінспекцыі.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.