Авторизация
 

Захавальнікі на балоце "Ельня"

Хранители на болоте "Ельня" Акцыя "Выратуем Ельню разам!" пачалася ў 2007 годзе па ініцыятыве адміністрацыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Ельня" і грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Вось тады пры падтрымцы валанцёраў з усёй краіны для спынення працэсу высыхання тарфянікаў па радыяльных каналах ад цэнтра масіву да краёў былі пабудаваны з мясцовых прыродных матэрыялаў больш за 40 плацін. Эфект ад гэтага заўважаны адразу: узровень некаторых азёр значна павысіўся, сталі адраджацца ягаднікі і мох-сфагнум, забалочванне паставіла заслону вялікім пажарам. 

 

 

З таго часу валанцёрскія лагеры па будаўніцтве і рамонце плацін на Ельні штогод традыцыйна праводзіліся ў жніўні. Але сёлетняя летняя спёка перашкодзіла своечасовай арганізацыі мерапрыемства. Адбылося яно толькі 4 кастрычніка і ажыццёўлена сіламі мясцовых валанцёраў—захавальнікаў і неабыякавых людзей, а гэта 12 чалавек. У аднадзённым лагеры, у прыватнасці, прымалі ўдзел Віктар Мацур, Ала Майсяёнак, Андрэй Шокель, Аляксандр Федуковіч, Галіна Сівец, Віталь Батарчук, Сяргей Урбановіч, Вікторыя Мітрафанава, Дзмітрый Шокель, Яўген Скавародка.
Вось такой талакой пад кіраўніцтвам дырэктара прыродаахоўнай установы "Ельня" Івана Барка мы прайшлі з Сухавержжа ад возера Вялікага да Белага па Дульскім канале, на якім абследавалі 8 плацін, тры з іх адрамантавалі. Зроблена невялікая, але карысная для балота справа, якая прынесла ўсім эмацыянальнае задавальненне і ўмацавала наша адзінства.
Алена БАНДАРУК.
На здымках: валанцёры-захавальнікі на балоце.

Хранители на болоте "Ельня"  З таго часу валанцёрскія лагеры па будаўніцтве і рамонце плацін на Ельні штогод традыцыйна праводзіліся ў жніўні. Але сёлетняя летняя спёка перашкодзіла своечасовай арганізацыі мерапрыемства. Адбылося яно толькі 4 кастрычніка і ажыццёўлена сіламі мясцовых валанцёраў—захавальнікаў і неабыякавых людзей, а гэта 12 чалавек. У аднадзённым лагеры, у прыватнасці, прымалі ўдзел Віктар Мацур, Ала Майсяёнак, Андрэй Шокель, Аляксандр Федуковіч, Галіна Сівец, Віталь Батарчук, Сяргей Урбановіч, Вікторыя Мітрафанава, Дзмітрый Шокель, Яўген Скавародка.Вось такой талакой пад кіраўніцтвам дырэктара прыродаахоўнай установы "Ельня" Івана Барка мы прайшлі з Сухавержжа ад возера Вялікага да Белага па Дульскім канале, на якім абследавалі 8 плацін, тры з іх адрамантавалі. Зроблена невялікая, але карысная для балота справа, якая прынесла ўсім эмацыянальнае задавальненне і ўмацавала наша адзінства.

 

Алена БАНДАРУК.

На здымках: валанцёры-захавальнікі на балоце.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 899
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 087
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 189
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта