Весенний запрет для ловли рыбы

З 10 красавіка наступае забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы, бо пачынаецца час яе нерасту. Да 8 чэрвеня нельга займацца прамысловай лоўляй на ўсіх вадаёмах, акрамя прамысловай здабычы вугра ў месцах, вызначаных Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 

Аматарская лоўля ў гэты перыяд дазваляецца толькі ў светлы час сутак з берага (без заходу ўваду), са штучных збудаванняў (акрамя чыгуначных і іншых мастоў, плацін, ля шлюзаў, насосных станцый, іншых гідратэхнічных збудаванняў, у адносінах якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую і іншую дзейнасць, і бліжэй за 50 м па абодва бакі ад граніц названых тэхнічных збудаванняў) адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам са штучнай прынадай з адным адзінарным, двайным ці трайным кручком.


Звярніце ўвагу: Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства дакладна абумоўлена, што "бераг" — гэта частка сушы, якая непасрэдна прымыкае да воднага аб'екта.
Пры правядзенні прамысловай і аматарскай лоўлі неабходна захоўваць устаноўленую прамысловую меру — мінімальны памер пэўнага віду рыбы, пры якім дазволена яе здабыча. Калі прылоў (колькасць маламерак) складзе больш за 20% агульнай колькасці дадзенага віду, рыбалову пагражае пакаранне.


Аматарам дазваляецца лавіць не больш за 5 кг рыбы ў суткі і адной рыбіны, калі агульная вага з яе ўлікам будзе большай. Гэтая норма распаўсюджваецца на ўсе вадаёмы.
Нагадваем, што ў адпаведнасці з рэжымам Нацпарку "Браслаўскія азёры" забараняецца аматарскае рыбалоўства на штучных месцах нерасту на возеры Дрывяты таксама з 10 красавіка і да 8 чэрвеня.


Аматарская лоўля яшчэ забараняецца на адлегласці менш за 50 метраў ад азначаных прамысловых прылад рыбалоўства, устаноўленых для прамысловай здабычы мігрыруючага вугра ў спецыяльна вызначаных для гэтага месцах.


Віталь МАЦУК, начальнік Браслаўскай міжрайінспекцыі

аховы жывёльнага і расліннага свету.
 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.