Кто заразу носит

З-за ачага АЧС у Віцебскай вобласці ў канцы 2013 года нядобранадзейнымі прызнаны 7 раёнаў — Гарадоцкі, Шумілінскі, Бешанковіцкі, Сенненскі, Ліёзненскі, Дубровенскі, Аршанскі. У буферную зону трапілі 13 — Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Міёрскі, Полацкі, Пастаўскі, Расонскі, Талочынскі, Ушацкі, Чашніцкі і Шаркаўшчынскі. 10 лютага 2014-га ў краіне зняты каранцін па афрыканскай чуме свіней, аднак і пасля гэтага працягвалася вынішчэнне дзікоў. Планавалася, што ў лясах краіны іх не застанецца зусім. Аднак гэтага не адбылося. Чаму?

 

Сітуацыю каменціруе дырэктар Міёрскай раённай арганізацыйнай структуры ГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" Іван АТРОШКА:
— У раёне масава знішчаць дзіка пачалі са снежня 2013-га. Сельгаспрадпрыемствы і людзі ў Міёрскім і Пастаўскім раёнах неслі страты ад патраў гэтага звера. З 1 лютага 2013 года здабыта 46 асобін. Яны, па назіраннях нашых егераў, мігрыравалі з Прыбалтыкі і Расіі. Цяпер паляўнічыя і егеры працягваюць кантраляваць іх колькасць.
Часта дзіка з першага разу немагчыма здабыць, даводзіцца выязджаць на ўгоддзі да 10 разоў. Страты ў параўнанні з тым запалам, які атрымліваюць паляўнічыя, непараўнальныя.
Здабыча дзіка—справа, хутчэй, для валанцёраў. І такіх, між іншым, нямала. Больш за 40 чалавек пажадалі паляваць за мінулы сезон. За гэта ім давалі льготную пуцёўку і да дзвюх базавых за кожную здабытую тушу.


Цяпер дзіка знішчылі амаль поўнасцю. Але я ўпэўнены, што гадоў 10 яго амаль не будзе ў нашых угоддзях. Пакуль жа стаіць задача рэзка павялічыць колькасць казулі.
***
Разам з тым вучоныя лічаць, што за папуляцыю дзікоў у Беларусі хвалявацца не варта. Іх знішчэнне — часовая з'ява, якая звязана з абаронай свінагадоўчых комплексаў. Месца гэтых дзікіх жывёл зоймуць іншыя віды — казуля, алень.


Па матэрыялах "Сельскай газеты".

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.