Гимн лесного хозяйства

З мэтай абуджэння ў спецыялістаў лесаводчай сферы пачуцця прафесійнай гордасці, захавання і развіцця гістарычных традыцый, Міністэрства лясной гаспадаркі запрашае ўсіх творчых асоб прыняць удзел у адкрытым конкурсе па напісанні тэксту і музыкі гімна лясной гаспадаркі. Палажэнне аб ім апублікавана ў адпаведным раздзеле на сайце https://www.mlh.by. Дапамогу ў афармленні заяўкі на ўдзел можна атрымаць ў ДЛГУ "Дзісенскі лясгас". 

 

Творчыя работы прадстаўляюцца ў Міністэрства лясной гаспадаркі не пазней за 31 сакавіка. Імя пераможцы стане вядома 1 ліпеня. Ён будзе ўзнагароджаны дыпломам і каштоўным падарункам.


Алена КОНАХ, намеснік дырэктара

па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ "Дзісенскі лясгас". 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.