Авторизация
 

Правілы трэба не толькі ведаць

Некаторыя выяўляемыя Браслаўскай міжрайінспекцыяй парушэнні правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання звычайна вельмі падобныя, на іх і звяртаю яшчэ раз увагу. Паляваннем прызнаецца пошук, высочванне, праследаванне, спроба здабычы ці здабыча паляўнічай жывёлы, што знаходзіцца ва ўмовах натуральнай свабоды, а таксама знаходжанне ў паляўнічых угоддзях і іншых месцах жыцця паляўнічай жывёлы з прыладамі палявання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Правіламі, або здабыча дзікіх звяроў і (ці) птушак, што не з'яўляюцца паляўнічымі, з выкарыстаннем прылад і спосабаў паляваня.

 

Прылады палявання — гэта зброя, паляўнічыя сабакі, лоўчыя птушкі, падсадная жывёла, пасткі і іншыя лавушкі, а таксама выкарыстоўваемыя для палявання патроны, збудаванні, прыстасаванні, транспартныя і іншыя сродкі.


Такім чынам, знаходжанне асоб у паляўнічых угоддзях і іншых месцах жыцця паляўнічых жывёл з расчахлёнай ці зачахлёнай але зараджанай зброяй, паляўнічымі сабакамі, што спушчаны з павадка, падсаднымі жывёламі, пасткамі і іншымі лавушкамі, будзе прызнана паляваннем. Таксама паляваннем стане знаходжанне асоб у паляўнічых угоддзях і іншых месцах жыцця паляўнічых жывёл з паляўнічымі патронамі. Зброя лічыцца разраджанай, калі патрон не знаходзіцца ў патронніку ствала агнястрэльнай зброі і (ці) у магазіне (абойме), што ўстаўлены ў гэтую зброю, а зачахлёнай прызнаецца зброя, якая знаходзіцца ў закрытых (зашпіленых, завязаных) чахлах ці футлярах, прызначаных для яго захоўвання і нашэння.


Дазволеныя прылады і спосабы палявання агаворваюцца паляўнічай пуцёўкай (пры паляванні на жывёл нарміраваных відаў), а таксама дадаткам 2 да Правіл у залежнасці ад віду жывёлы і сезона палявання. Такім чынам, паляванне з выкарыстаннем прылад і спосабаў, што не адпавядаюць указаным у паляўнічай пуцёўцы, а таксама знаходжанне ў паляўнічых угоддзях з такімі прыладамі палявання, з'яўляецца незаконным.


Напрыклад, пры аглядзе аўтамабіля, што знаходзіцца ў паляўнічых угоддзях, выяўлены пасткі на бабра. У якасці дакумента, што пацвярджае знаходжанне ў паляўнічых угоддзях з прыладамі палявання, прад'яўлена сапраўдная паляўнічая пуцёўка на здабычу бабра на гэтай тэрыторыі ружэйным спосабам. У такім выпадку факт знаходжання ў паляўнічых угоддзях з прыладамі палявання будзе прызнаны незаконным паляваннем, бо наяўныя прылады палявання не адпавядаюць дазволеным спосабам палявання, што ўказаны ў паляўнічай пуцёўцы (па гэтай пуцёўцы паляванне дазволена толькі стрэльбавым спосабам, а пастка адносіцца да безружэйнага спосабу палявання). У адносінах выяўленай асобы будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 15.37 КоАП РБ за ажыццяўленне палявання забароненым спосабам, а прылады палявання, раз не адпавядаюць наяўнай паляўнічай пуцёўцы, у яе належаць адабранню.


Права на паляванне прадастаўляецца асобам, што маюць дзяржаўнае пасведчанне на права палявання, сапраўднае пры наяўнасці карткі ўліку парушэнняў і ўплаты пошліны з адзнакай аб яе ўплаце або з квітом аб уплаце.
Картка ўліку парушэнняў і ўплаты дзяржпошліны з'яўляецца неад'емным дадаткам да дзяржаўнага пасведчання на права палявання.
Дзяржпошліна за прадастаўленне права палявання плаціцца да пачатку палявання і пацвярджае права на паляванне на працягу 12 месяцаў з дня яе ўплаты. Дзяржпошліна за прадастаўленне права на паляванне, заплачаная пры выдачы дзяржаўнага пасведчання на права палявання ў памеры 10 БВ (з сакавіка 2003 г. да чэрвеня 2005 г.), пацвярджае права на паляванне на працягу 10 гадоў з дня яе ўплаты.


Напрыклад, паляванне праводзіцца 1 снежня 2014 года па сапраўднай паляўнічай пуцёўцы, пры гэтым паляўнічы мае дзяржпасведчанне на права палявання, выдадзенае ў ліпені 2005 года, з карткай уліку парушэнняў і ўплаты дзяржпошліны. Адзнака аб уплаце дзяржпошліны на права палявання ў картцы адсутнічае. Прадастаўлены квіт пацвярждае ўплату дзяржпошліны на права палявання 30.11.2013 года. У дадзеным выпадку паляванне прызнаецца незаконным, а дзяржпасведчанне на права палявання несапраўдным, бо дзяржпошліна за прадастаўленне права на паляванне плаціцца да пачатку палявання і пацвярджае права на паляванне на працягу 12 месяцаў са дня яе ўплаты. У адносінах паляўнічага будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 15.37 КоАП РБ за ажыццяўленне палявання без належнага на тое дазволу.


Д. ПАЛУЭКТАЎ, дзяржінспектар
Браслаўскай міжрайінспекцыі.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта