Авторизация
 

Экалагічнае свята

На базе Міёрскай СШ № 2 у рамках праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН "Садзейнічанне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь" прайшло экалагічнае свята, прысвечанае Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 6-8 класаў і настаўнікі біялогіі школ райцэнтра.  Завіталі таксама госці з суседняга раёна СШ № 1 і СШ №2 з Шаркаўшчыны, Лужкоўскай СШ, Германавіцкай СШ, якія працуюць па праграме "Зялёныя школы".

 

Напачатку перад аўдыторыяй  выступілі кіраўнік праекта ЕС/ПРААН Вольга Чаброўская, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Міёрскага райвыканкама Валерый Драба, прадстаўнікі Міністэрства прыроды і ПРААН у Беларусі.

Прысутныя паглядзелі фільмы "Ельня — самае вялікае балота Беларусі" і "На Ельню — за жураўлямі!", якія зняты ў 2012-2013 гадах у рамках праекта ЕС/ПРААН. Шмат станоўчых эмоцый атрымалі ад тэатралізаванага тэматычнага прадстаўлення з удзелам навучэнцаў міёрскіх школ, работнікаў РДК і ДУА "Міёрскі яслі-сад № 1". Вучні школ Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў у складзе 7 каманд з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарынах, інтэрактыўных гульнях і конкурсах.

У канцы мерапрыемства навучэнцам — удзельнікам каманд і тэатралізаванага прадстаўлення ўручаны памятныя сувеніры.

 

Вучні і педагогі з суседняга раёна наведалі візіт-цэнтр заказніка "Ельня".

Экалагічнае свята прайшло пад непасрэдным кіраўніцтвам спецыяліста па адукацыі праекта ЕС/ПРААН Ірыны Клявец. У ім прынялі ўдзел дырэктар рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня" Іван Барок, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Рунда.

 

Ала АЗЕВІЧ, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета

аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта