Авторизация
 

Незаконная здабыча

З 1 студзеня да 31 снежня 2013 года Браслаўская інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету правяла 153 палявыя прыродаахоўныя мерапрыемствы.

 

Выяўлена 177 парушэнняў заканадаўства. 76 — у Правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Адабраны 52 сеткі агульнай даўжынёй 2 км 860 м, 219 іншых прылад рыбалоўства. Здадзена 72,9 кг незаконна здабытай рыбы.

Адбылося 18 парушэнняў Правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Адабрана 18 адзінак агнястрэльнай зброі і 8 іншых прылад палявання. Канфіскавана і здадзена 518 кг незаконна здабытай дзічыны.

 

Зарэгістравана 35 парушэнняў Правіл лесакарыстання. Выяўлена незаконна высечанай драўніны 728,3 куб. м.

Адбылося 48 іншых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Выдадзена 51 прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў і недахопаў у вобласці аховы і выкарыстання аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету.

Летась 10 матэрыялаў перададзены ў органы ўнутраных спраў, узбуджана 7 крымінальных спраў.

 

В. БУДА, намеснік начальніка

Браслаўскай МРІ АЖ і РС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта