Авторизация
 

Жывыя цацкі на вуліцах горада

Живые игрушки на улицах города
Жыў-быў сабачка. Чорненькі, з белай плямкай на шыі, тоўсценькі, з сімпатычнымі вушкамі, якія смешна "падскоквалі", калі бегаў за мячыкам па кватэры, з кароценькім хвосцікам, якім радасна віляў, адклікаючыся на голас гаспадара, з цёплым язычком, якім пастаянна стараўся лізнуць нос і шчокі гаспадыні, калі яна трымала яго на руках. А яшчэ ў сабачкі былі маленькія карычневыя вочкі, у якіх чыталіся адначасова радасць і сум, удзячнасць і вернасць, нейкая свая сабачая мудрасць. Цікава, ці паглядзелі гаспадары ў гэтыя вочы, калі назаўсёды зачынілі дзверы сваёй кватэры перад "жывой цацкай", якая больш была ім не патрэбна.

 

Прычын, па якой сабака аказваецца на вуліцы, можа быць шмат. У адных з'явілася алергія на поўсць, у другіх хатні гадаванец стаў хварэць, у трэціх пабіў посуд і пашкодзіў мэблю, у чацвёртых маленькае шчаня ператварылася ў вялікага сабаку, а яны, відаць, гэтага не чакалі, пятым проста надакучылі лішнія клопаты. Забыўшыся, а можа нават і не ведаючы пра тое, што мы ў адказе за тых, каго прыручылі, людзі выбіраюць самы просты спосаб пазбавіцца ад чатырохногага сябра, які да канца жыцця мог верна ім служыць і працягваць лапу ў сумныя хвілінкі.

 

"Падкажыце, куды звярнуцца, — тэлефануе ў рэдакцыю жанчына. — Столькі сабак у Міёрах без нагляду па вуліцах бегаюць. Раніцай унука ў школу вяла, дык вялікі сабака так блізка падышоў. Дзеці вельмі напужацца могуць…"

"У нас па вуліцы Дзяржынскага сабакі статкамі бегаюць. Унука на вуліцу пусціць баюся. Мяне гэта вельмі трывожыць", — яшчэ адзін званок у рэдакцыю. На гэты раз ад мужчыны.

 

З гэтым нельга не пагадзіцца. Сапраўды, што думаць малому дзіцяці, калі да яго падбягае вялікі калматы сабака. Не кожны палічыць, што зверу проста хочацца, каб яго пагладзілі ці пачаставалі булачкай, ці кавалачкам каўбаскі. І цяпер памятаю, як замірала сэрца, калі па дарозе ў школу даводзілася праходзіць міма вялікага сабакі, што свабодна бегаў па вясковай вуліцы. І хоць таму не было ніякай справы да маленькай дзяўчынкі, пачуццё страху адпускала не адразу.  Ды і не заўсёды ў сабак добрыя намеры. Яны, як і людзі, розныя. Нядаўні выпадак у Віцебску, калі ратвейлер пакусаў жанчыну, цяпер на слыху ў многіх. Хто ў гэтым вінаваты? Кажуць, што не бывае дрэнных сабак, бываюць дрэнныя гаспадары. Можа і так.

 

Пытанне вось у чым: што рабіць з сабакамі, якія сталі ўяўляць пагрозу для людзей, бо іх былыя гаспадары не ведаюць, што такое сумленне і адказнасць.

За каментарыямі звярнуліся да дырэктара УП ЖКГ У. І. Мяцеліцы:

— Зараз адстрэльваць сабак мы не маем права, — патлумачыў Уладзімір Іванавіч падчас тэлефоннай размовы. — Стараемся трымаць сітуацыю пад кантролем, адлоўліваць сабак, нават устанаўліваць іх гаспадароў. У лютым-сакавіку плануем правесці кампанію па ўліку зарэгістраваных жывёлін. Можа быць, некаторыя гаспадары, ведаючы пра тое, што хатніх гадаванцаў трэба рэгістраваць, вырашылі проста ад іх пазбавіцца. Гэтая праблема ўзнікае з-за саміх грамадзян.

 

У нашым раёне няма спецыяльнага гадавальніка, у якім утрымліваюць бяздомных сабак. Іх адстрэл пакуль забаронены. Гаспадарам яны не патрэбны. Што рабіць? Пытанне застаецца адкрытым.

"Спагада да жывёлы так цесна звязана з дабрынёй характару, што можна з упэўненасцю сцвярджаць: не можа быць добрым той, хто жорсткі да жывёл", — лічыў нямецкі філосаф Артур Шапенгаўэр. Гэта словы зараз не пра тых людзей, якія вымушаны будуць адстрэльваць сабак, калі мясцовая ўлада прыме такое рашэнне. Гэта ў адрас тых, з-за каго чатырохногі сябар чалавека становіцца яго ворагам.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта