Авторизация
 

"Зберажом зялёную елку"

У верасні-лістападзе ў раёне была праведзена культурна-экалагічная акцыя "Зберажом зялёную елку". Арганізатарамі выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённы Цэнтр дзяцей і моладзі (РЦДіМ). Праводзілася акцыя з мэтай фарміравання ў вучняў экалагічнай пісьменнасці і беражлівых адносін да прыроды, развіцця творчых здольнасцяў, эстэтычнага густу, прапаганды мастацтва аранжыроўкі і дызайну інтэр'ера школ, кватэр да навагодніх святаў. Прапаноўваліся тры намінацыі: навагодняя кампазіцыя "Зберажом зялёную елку", лепшая публікацыя і лепшы сцэнарый.

 

Прынялі ўдзел 46 вучняў з 15 школ раёна: СШ №1, СШ №2, СШ №3, Завуццеўскай, Язненскай, Перабродскай, Сіцькоўскай, Узмёнскай, Цвецінскай, Чапукоўскай, Мікалаёўскай, Слабадской, Туркоўскай, Новапагосцкай, Павяцкай.

 

У намінацыі "Зберажом зялёную елку" прадстаўлялася 17 фларыстычных і інтэр'ерных кампазіцый, выкананых з прыроднага і штучнага матэрыялу разнастайнай формы і памераў. У "Лепшай публікацыі" — дзве ўлёткі, адзін буклет і адна брашура, у якіх удзельнікі выказалі свае практычныя парады па сучасным афармленні інтэр'ера. Дзве ўстановы здалі справаздачы аб правядзенні культурна-экалагічнай акцыі, у іх — план, мерапрыемствы, сцэнарныя распрацоўкі, фотаматэрыялы.

 

Журы падвяло вынікі раённага этапу. Прызавыя месцы размеркаваны наступным чынам. У намінацыі "Зберажом зялёную елку": 1 месца — Паліна Малюк, Павел Гваздоўскі (Завуццеўская СШ); 2-ое — Святлана Рапніцына, Анатоль Хмельнікаў, Вера Тамашэвіч (Узмёнская БШ); 3-яе — калектыўная работа вучняў 6 класа Язненскай СШ.

 

У намінацыі "Лепшая публікацыя": 1 месца — Карына Кароль, Марыя Петрукевіч, Ірына Вабішчэвіч (СШ № 3); Дзіяна Мароз, Вікторыя Пашкоўская, Наталля Рубін, Вераніка Дудалева (Чапукоўская СШ); 2-ое — Марыя Смулькевіч (СШ №1); Вікторыя Кубліцкая, Марыя Сівец (Цвецінская СШ); справаздача аб правядзенні культурна-экалагічнай акцыі "Зберажом зялёную елку" (СШ №2); 3-яе — справаздача аб правядзенні культурна-экалагічнай акцыі "Зберажом зялёную елку" (Туркоўская СШ).

 

На жаль, у трэцяй намінацыі — лепшы сцэнарый — работ прадстаўлена не было.

Лепшыя працы прымуць удзел у абласным этапе. Пераможцы і прызёры акцыі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

 

Вольга ЯСІНСКАЯ,

метадыст РЦДіМ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 048
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 537
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта