Авторизация
 

Чый улоў, чые прылады?

Арандатары рыбалоўных угоддзяў неаднаразова звяртаюцца да нас па фактах адабрання грамадзянамі на вадаёмах прылад прамысловай лоўлі ці рыбы, імі вылаўленай. У гэтай сувязі Браслаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў адпаведнасці з пунктам 140.5 Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства забараняецца прысвойванне рыбаловамі выяўленых імі прамысловых прылад рыбалоўства, прылад, якія забаронены для аматараў, і рыбы, што вылаўлена імі.

 

 У той жа час у адпаведнасці з п. 119 Правіл, арандатары (карыстальнікі) рыбалоўных угоддзяў пры правядзенні прамысловай лоўлі абавязаны абазначаць буйкамі аранжавага колеру ўстаноўленыя прылады праз кожныя 100 метраў, а таксама ў пачатку і ў канцы выстаўленага парадку ў арандаваных і прадастаўленых у бязвыплатнае карыстанне ўгоддзях. Акрамя таго, усе выкарыстоўваемыя прамысловыя прылады рыбалоўства рэгіструюцца ў тэрытарыяльных падраздзяленнях нашай дзяржінспекцыі і павінны мець маркіровачныя знакі ў выглядзе прамавугольнай металічнай біркі памерам 74 на 9 міліметраў, на якіх указваецца тып прылады, велічыня ячэі і ўліковы нумар. Гэтыя знакі мацуюцца на сетках паміж другім і трэцім паплаўкамі, на лавушках — у верхняй частцы асновы гарлавіны і пламбіруюцца.

 

Парушэнне гэтых патрабаванняў караецца штрафам да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 10 да 100, на юрыдычную асобу — ад 100 да 500 БВ.

Калі вам сталі вядомы факты парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, неадкладна паведамляйце па тэл. 8-02153-3-22-75 у любы час. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

 

Д. ПАЛУЭКТАЎ, дзяржінспектар Браслаўскай МРІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта