Авторизация
 

Лепш купіць, чым штраф плаціць

Лучше купить, чем штраф платить
Набліжаецца Новы год. А гэтае свята, як вядома, не абыходзіцца без елачак. Яны з’яўляюцца на плошчах, у клубах, школах, дзіцячых садках, ва ўстановах і арганізацыях, у прыватных дамах і кватэрах. І ўжо там, у рознакаляровым убранні з цацак і гірлянд, ператвараюцца ў сапраўдных прыгажунь.

 

Нарыхтоўкай навагодніх дрэўцаў займаюцца работнікі лясніцтваў. Пра гэта расказвае спецыяліст Дзісенскага лясгаса Ірына Мікалаеўна Качан:

 

— Летась лясгас рэалізаваў каля 2300 навагодніх дрэўцаў. Прадаём мы іх не толькі ў Дзісне, Міёрах, ля адміністрацыйных будынкаў усіх лясніцтваў у сельскай мясцовасці, але і ў суседніх раёнах і гарадах. Напрыклад, напярэдадні 2013-га, падчас выязнога гандлю, жыхары Наваполацка купілі ў нас каля 500 дрэўцаў. Больш за паўтысячы іх было рэалізавана ў Шаркаўшчынскім раёне.

 

Асноўную колькасць ляснога тавару мы нарыхтоўваем падчас санітарных высечак. Да таго ж, штогод на невялікай плошчы садзім елачкі, якія вырошчваем спецыяльна для пераднавагодняй рэалізацыі. Нагадаю, што да мятровай вышыні яны растуць каля 7-8 гадоў — пагадзіцеся, нямала. А таму ў апошні час надаецца асаблівая ўвага іх ахове, прымяняюцца жорсткія меры пакарання да тых, хто парушае прыродаахоўнае заканадаўства. Напярэдадні навагодніх святаў не варта з сякерай накіроўвацца ў лес, бо пры выяўленні выпадкаў самавольнай высечкі вінаватыя заплоцяць штраф, які ў шмат разоў перавышае рэалізацыйную цану на дрэўца. Згодна артыкула 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за самавольную высечку  фізічныя асобы караюцца штрафам у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, індывідуальныя прадпрымальнікі — ад 20 да 200 БВ, юрыдычныя асобы — ад 50 да 300 БВ (памер адной БВ на 1.12. 2013 г. — 130 000 рублёў).

 

ДЛГУ “Дзісенскі лясгас” прапануе насельніцтву са складоў Новапагосцкага, Узмёнскага, Язненскага, Перабродскага, Дзісенскага і Міёрскага лясніцтваў навагоднія дрэўцы (елку, сасну) па наступнай цане: да 1 м — 40 000 рублёў; ад 1,01 м да 2 м — 55 000, ад 2,01 м да 3 м — 80 000, ад 3,01 м да 4 м — 120 000, ад 4,01 м да 5 м — 170 000, ад 5,01 м і вышэй — 250 000.

 

У Дзісне будзе арганізаваны продаж навагодніх дрэўцаў на вул. Леніна на пляцоўцы ля будынка філіяла КУПП “Віцябчанка”, а ў Міёрах — на вуліцы Кастрычніцкай побач з плошчай Загінуўшых барацьбітоў. Рэалізацыйная  цана елачак і сасонак на выязных кропках: да 1 м — 50 000 рублёў; ад 1,01 м да 2 м — 70000, ад 2,01 да 3 м — 90 000.

 

Распачнецца продаж з 23 снежня. (УНН 300069924).

 

Разважанні

 

Гандляваць навагоднімі дрэўцамі лясгасы ўсёй вобласці распачынаюць з 23 снежня. Гэты дзень выпадае на панядзелак. А чаму б не “стартаваць” з рэалізацыяй крышачку раней і не даставіць запатрабаваную прадукцыю на гарадскія плошчы 21 ці 22 снежня, што было б вельмі зручна для працуючых. У панядзелак ці аўторак не ўсе змогуць адлучыцца з работы. Нагадаю, што адпаведна традыцыі ў католікаў Куцця адзначаецца 24 снежня і да гэтага дня многія стараюцца ўпрыгожыць сваё жыллё. Работнікам лясной гаспадаркі, якія па-вінны быць зацікаўлены ў рэалізацыі максімальнай колькасці навагодніх дрэўцаў, варта ўлічыць і той аспект, што продаж любога тавару ў выхадныя дні заўсёды ідзе больш бойка.

 

Разважаючы над плюсамі і мінусамі ўстаноўленай сістэмы нарыхтоўкі і рэалізацыі навагодніх дрэўцаў, некаторыя грамадзяне з настальгіяй узгадваюць тую пару, калі кожны мог самастойна выбраць у лесе елачкі па гусце, папярэдне заплаціўшы за іх грошы ў лясніцтве ў адпаведнасці з устаноўленымі тарыфамі. Старэйшае ж пакаленне, якое прывозіла іх дадому ўвогуле бясплатна, лічыць, што і цяпер варта дазволіць грамадзянам высякаць у лесе паблізу ад месца жыхарства па адной “самасейцы”, пераднавагодняе “прарэджванне” якіх толькі на карысць.

 

— Вы ведаеце, якая невыказная радасць нахлынае, калі “шукальніку” нарэшце ўдаецца знайсці сярод заснежанага лесу кілматую елачку, што павінна ўпрыгожыць дом і парадаваць дзяцей?! У такія моманты вочы свеццяцца як іскрынкі снегу на сонцы і знікае стомленасць ад шматгадзіннага блукання па заснежаных сцежках і гурбах. А знешні выгляд цалкам адпавядае статусу “лясной прыгажуні”. Можа ўсё ж такі варта дазволіць грамадзянам самастойна выбіраць навагоднія дрэўцы пры ўмове іх папярэдняй аплаты ў лясніцтве? Палічыце, колькі страт нясе лясная гаспадарка, калі дастаўляе на продаж “аднабокія” ці крывыя елкі і яны ўвогуле не рэалізуюцца, — мяркуюць адны.

 

— Ні ў якім разе нельга дазваляць самастойную высечку. Бо ”шукальнікі” пакуль знойдуць патрэбную ім прыгожую елачку папярэдне ссякуць  не адну. І ўвогуле, навошта забіраць жыццё ў “лясных прыгажунь”, няхай яны і надалей прывабліваюць людзей сваёй статнасцю, ачышчаюць наша паветра ад шкодных рэчываў, а не становяцца двухтыднёвым навагоднім атрыбутам, які пасля святаў трапляе на сметнік, — пераканаўча даказваюць другія.

 

Слухаючы гэтыя разважанні, можна прывесці пэўныя довады ў падтрымку і адных, і другіх суразмоўцаў, або ўвогуле паспрачацца з імі, прыводзячы свае асабістыя аргументы. Аднак, як кажуць, спрэчка застаецца толькі спрэчкай, а ўстаноўленыя правілы лесакарыстання трэба захоўваць.

Калі ў вас з’явілася пераднавагодняя настальгія па мінулым, апранайцеся цяплей — і ў лес. Гэта ж нікому не забараняецца! І вы зноў апынецеся сярод заснежаных дрэў, якія размаўляюць між сабой ціхім скрыпам вершалін і пры лёгкім подыху ветру скідваюць сваё белае ўбранне. Прыгледзьцеся на палянцы да шматлікіх слядоў звяроў і птушак. Магчыма, вам удасца прыкмеціць сярод елак, як мільгане яркім полымем рыжы, пушысты хвосцік вавёркі. Наведайце казку! Толькі не будзьце ў ёй злодзеем з сякерай за пазухай!

 

На здымку: дзеці з аграгарадка Чапукі: у гасцях у «лясных прыгажунь».

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 287
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 519
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 670
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 465
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 535
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 мая 2020
Андрей, Богдан, Василий, Давид, Денис, Ираклий, Лев, Макар, Михаил, Павел, Петр, Федор, Федот, Юлиан, Александра, Клавдия, Кристина, Фаина, Юлия, Семен

Именины 30 мая 2020
Адриан, Степан, Евдокия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта