Авторизация
 

13 лістапада ўступаюць у сілу новыя правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, якія зацверджаны ўказам ад 23.07.2010 года №386. Яны ўтрымліваюць шэраг змяненняў і дапаўненняў.

Так, у адпаведнасці з п.103 у фондзе рыбалоўных угоддзяў, якія прадастаўлены ў арэнду ці ў бязвыплатнае карыстанне па рашэнню прэзідэнта для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі шляхам арганізацыі платнай аматарскай лоўлі, можа быць арганізавана аматарскае рыбалоўства з выкарыстаннем самаробных (ручной работы) традыцыйных нацыянальных прылад лоўлі, вырабленых з натуральных прыродных матэрыялаў (лазовых дубцоў, кары, лубу, драўніны, лёну і інш.);

103.1—пераносных стаўных і рухомых лавушак: морда, буч, кош, каробка, верша нерат, жак і беларуская карзіна памерам не больш 150х100х100 см з дыяметрам вонкавай уваходнай адтуліны не больш 70 см;
— настаўка вышынёй да 100 см і дыяметрам не больш 70 см;
— вентар і мярожа аднакамерная памерам не больш 150х100х100 см з дыяметрам вонкавай уваходнай адтуліны не больш 70 см і крыллямі даўжынёй не больш двух метраў;

103.2—рухомых сеткавых прылад лоўлі сак і таптуха з шырынёй захопу не больш 2 метраў і ячаёй не менш 22 мм;
— падсачак (сачок) дыяметрам не больш 0,5 м з ячаёй не менш 10 мм; — павук (пад’ёмнік, хапун) з адным сеткавым палатном памерам не больш 2х2 метра з ячаёй не больш 30 мм.

Парадак і месца прымянення самаробных традыцыйных нацыянальных прылад лоўлі рыбы ўказваюцца ў рэжыме платнай аматарскай рыбнай лоўлі. Рыбалову дазваляецца выкарыстанне толькі адной прылады лоўлі з пералічаных у месцах вызначаных угоддзяў у рэжыме платнага аматарскага рыбалоўства.

Забараняецца вызначаць для аматарскага рыбалоўства з выкарыстаннем самаробных традыцыйных нацыянальных прылад лоўлі рыбы водныя ўчасткі бліжэй 50 метраў ад вусця і вытокаў рэк, ручаёў, каналаў і праток, а таксама ад граніц і плацін, шлюзаў, мастоў, помпавых станцый.

Прылады і месцы лоўлі ўказваюцца арандатарам (карыстальнікам) у пуцёўцы на платную аматарскую рыбную лоўлю.

Новымі правіламі ўведзены асобныя абмежаванні і забароны. Так, у адпаведнасці з п.102 аматарская рыбная лоўля забараняецца з пакіданнем устаноўленых прылад без нагляду. Пры выяўленні яны прызнаюцца браканьерскімі і належаць адабранню. Забараняецца аматарская лоўля з выкарыстаннем жэрліц (кружкоў, ставак, калабашак) без указання на іх прозвішча, ініцыялаў і адраса ўладальніка.

В. МАЦУК,
начальнік Браслаўскай МРІ АЖ і РС.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта