Авторизация
 

Недастаткова ўвагі — марудныя змены

Раней раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіла маніторынг, а цяпер, 21 і паўторна 27 лістапада правяла абследванне выканання прыродаахоўнага заканадаўства ў ААТ "Мікалаёўскі".

 

Агульны вывад можна зрабіць такі: пры недастатковай увазе кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадаркі да пытанняў экалогіі і добраўпарадкавання змены на вытворчых аб'ектах адбываюцца вельмі марудна. Фактаў дастаткова. Своечасова не вывозіцца гной, не ачышчаюцца ад арганікі і рэшткаў кармоў памяшканні і навакольная тэрыторыя на фермах "Арханава", "Марынкі", "Сакалова", "Бандарцы", "Шарагі". Больш таго, ля МТФ "Марынкі" выяўлены труп цяляці, стокі з малочнага блока тут проста расцякаюцца па наваколлі, дзе загніваюцца. У Арханаве жывёлагадоўчае памяшканне пагражае забруджваннем ручаю, бо арганіка не першы год расцякаецца па тэрыторыі фермы.

 

Не ачышчана ад адходаў памяшканне зернясклада ў Шарагах. Тут даўно высеклі хмызнякі, а вось вывезці іх забыліся.

Няма праектаў зон строгай санітарнай аховы дзеючых артэзіянскіх свідравін. Не ўсе яны агароджаны, асабліва на тэрыторыі былога ААТ "Мікалаёўскі". Такім чынам, парушаюцца ўмовы на дазвол спецводакарыстання.

У Сакалове своечасова не ўбралі плёнку з сянажных і сіласных траншэй, яе ветрам раскідала па пасевах азімых.

 

У Сіцькове ля майстэрняў утварыліся звалкі металалому і старых шын. Толькі тут інжынерная служба спахапілася і тэрмінова навяла парадак. А вось на іншых аб'ектах заняцца добраўпарадкаваннем спецыялістаў гаспадаркі прымусяць штрафы. Няўжо без гэтага не абысціся?!

 

Аляксандр ВАЯВОДАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 406
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта