“Чыстая вада”—праграма выканана

У раёне выканана дзяржаўная праграма па водазабеспячэнню на 2006-2010 гады. Сёлета ў жніўні ўведзена станцыя абезжалезвання ў райцэнтры, хаця гэта запатрабавала вялікіх сродкаў. Падобныя збудаванні з’явіліся ў аграгарадках Цвеціна, Мікалаёва, Чэрасы, Чапукі, заканчваюцца работы ў Язне, адрамантаваны артэзіянскія свідравіны ў Павяцці і Папшулях, рамантуюцца—у Язне, Канцэраве, Дзісне. У значнай ступені заменены водаправодныя сеткі ў Павяцці, Папшулях, Узмёнах, Чапуках, Ідолта, Міёрах і Дзісне.

Што адметна, у пашырэнне іх актыўна ўключаецца насельніцтва, выкарыстоўваючы для гэтага ўласныя грашовыя зберажэнні. Уведзены ў эксплуатацыю новыя артэзіянскія шчыліны ў в. Пераслоўка Даўгінаўскага сельсавета і Малая Кавалеўшчына—Міёрскага. Праграма “Чыстая вада” будзе рэалізоўвацца і ў наступным пяцігоддзі. Па прапанове УП ЖКГ на абласным узроўні ў яе ўключана ўзвядзенне станцый абезжалезвання ва ўсіх аграгарадках. А гэта Узмёны, Павяцце, Туркова, Наўгароды, Ідолта і Пад’ельцы. Ужо ў наступным годзе чыстую ваду атрымае Дзісна. Прадугледжваецца пракладка 2,6 км труб у Міёрах, 0,5 км—у Дзісне. Чакаюць рэканструкцыі ачысныя збудаванні ў райцэнтры і шэрагу аграгарадкоў. Артэзіянскія свідравіны ў Завуцці, Лявонпалі і Бабарыках будуць перададзены УП ЖКГ.

Ц. САМУЛЬ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.