З 1 кастрычніка сёлета па 31 студзеня 2014 года ў светлы час сутак дазволена паляванне на андатру, норку амерыканскую любога полу і ўзросту.
З 2 лістапада па 26 студзеня ў светлы час сутак можна паляваць на: зайца-беляка, зайца-русака, вавёрку звычайную, гарнастая, куніцу лясную, куніцу каменную, тхара ляснога любога ўзросту і полу ружэйным спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з засады, з падыходу, загонам, безружэйным.
Ружэйнае паляванне дазволена ў суботу, нядзелю, а таксама ў вызначаныя карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў іншыя два дні на тыдні, у дзяржаўныя святы, у святы, аб'яўленыя Прэзідэнтам нерабочымі, і ў асобныя рабочыя дні ў выпадку іх пераносу на выхадныя.
Пры ружэйным спосабе здабычы зайца дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную зброю з патронамі, забяспечанымі шротам. Пры паляванні на вавёрку звычайную, гарнастая, куніцу лясную, куніцу каменную, тхара ляснога дазволена выкарыстане наразной паляўнічай зброі калібру 5,6 мм з дульнай энергіяй кулі да 1500 джоўляў і гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам, а таксама паляўнічых сабак усіх груп. На зайца-беляка і зайца-русака таксама дазволена паляванне з засады і загонам, пры гэтым можна выкарыстоўваць толькі гладкаствольную зброю з патронамі са шротам.
Браслаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае паляўнічым аб захаванні тэхнікі бяспекі пры правядзенні палявання і выкананні Правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.
В. Д. МАРХЕЛЬ, дзяржіспектар Браслаўскай МІ АЖ і РС.