Вакцинация лесных животных

У адпаведнасці з комплексным планам мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца восеньскі этап аральнай імунізацыі дзікай драпежнай жывёлы, які стартаваў 1 лістапада 2013 года. На тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей (у гэтым ліку і ў Мёрскім раёне) раскідваюцца прынады з вакцынай з дапамогай  самалётаў тыпу Cessna 172 і Х-32. З зоны распаўсюджвання выключаюцца населеныя пункты і вадаёмы.

 

Самалёты праляцяць на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-180 км/г. Адлегласць паміж паралельнымі лініямі палётаў — 1000 метраў.

Прынада ўяўляе сабой брыкет шэрага або цёмна-карычневага колеру масай да 30 г. Сумесь мае спецыфічны пах, яна выраблена з кампанентаў кармоў, якія паядае лясная жывёла. У ёй — капсула з вакцынай. Брыкеты будуць раскідвацца па 25 штук на 1 кв. км.

 

Звяртаем увагу: людзям, якія знаходзяцца ў месцах  раскідвання прынад з вакцынай, неабходна пазбягаць знаходжання ў зоне палёту самалёта, каб не атрымаць траўму ад падзення брыкетаў. Забараняецца збіраць брыкеты з вакцынай для скармлівання хатняй жывёле.

 

М. МАСАЛ, галоўны ветэрынарны ўрач раёна.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.